Навiны
Прэзідэнт заслухаў даклад аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы
«Прысуд канчатковы!» — на апошнім пасяджэнні Мінскага судовага працэсу 80 гадоў таму прыгаварылі да пакарання фашысцкіх злачынцаў
Пра гэта расказвае часовая экспазіцыя «Прыгавор гісторыі» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
239 зваротаў: з якімі пытаннямі пакупнікі ідуць у прафсаюзы
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі работы грамадскіх прыёмных, якія кожны тыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку. Прыняты і разгледжаны 239 зваротаў, якія датычацца заўваг і прапаноў у сферы тавараў і паслуг. Пры гэтым большасць з іх разгледжаны з выездам на месца.
У ЕАЭС бяруць курс на развіццё вадароднага транспарту
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла рэкамендацыю «Аб развіцці супрацоўніцтва дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы вытворчасці вадароднага транспарту», паведамілі БелТА ў прэс-службе ЕЭК.
У Мінскім метрапалітэне расказалі, навошта на станцыях вісяць інтэрвальныя гадзіннікі
Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух
Традыцыйная XVII зімняя абласная спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў прадэманстравала, што ў гэтай галіне працуюць мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі. 250 чалавек у складзе 18 каманд самааддана змагаліся ў Магілёве за спартыўны прэстыж сваіх арганізацый. Настольны тэніс, більярд, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба — у кожным відзе спорту ішла дынамічная бескампрамісная барацьба на вынік. Усе гульцы паказалі волю да перамогі, упартасць і добрыя спартыўныя навыкі. Мацнейшай камандай, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе ў лютым, стала зборная «Магілёўаблводаканала». Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды Бялыніцкага «Жылкамгаса» і Клімавіцкага УКП «Камунальнік» адпаведна.
Рэкордны аб’ём цукру атрымалі на заводзе ў Жабінцы
На Жабінкаўскім цукровым заводзе завяршылі сезон перапрацоўкі цукровых буракоў, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Пазнанскі, перадае БелТА.
Латвія спыніць усе аўтобусныя рэйсы ў Беларусь
У Гарадоцкім раёне пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка»
У Гарадоцкім раёне з 23 па 24 студзеня пройдуць абласныя спаборніцтвы па падлёднай лоўлі «Удалая лунка — 2026». Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання, перадае БелТА.
Кіраўнікі гаспадарак у Глускім раёне выплацілі больш як Br4 тыс. урону за падзеж БРЖ
У Глускім раёне кіраўнікі гаспадарак выплацілі звыш Br4 тыс. урону за падзеж БРЖ. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.