Навiны
Беларусь і Растоўская вобласць плануюць нарошчваць кааперацыю
Прадстаўнікі фінансавых разведак з 18 краін сабраліся ў Мінску
«Патэнцыял супрацоўніцтва велізарны». Пра што дамовіліся прадстаўнікі бізнесу Беларусі і М’янмы?
Беларуска-м’янманскі бізнес-форум 27 лістапада прайшоў у Янгоне, перадае БелТА.
У Беларусі сабрана 6 млн тон цукровых буракоў
У Беларусі сабралі 6 млн т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Мінску прайшло пасяджэнне Савета па аграпрамысловай палітыцы Еўразійскага эканамічнага саюза
Як адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый ГОРЛАЎ, цяпер дастаткова важкія перспектывы супрацоўніцтва краін — членаў ЕАЭС. «На дадзеным этапе існуе магчымасць вырашэння любых пытанняў. Для нас гэта вельмі важна, бо мы з’яўляемся краінай-экспарцёрам: калі больш за 90 % нашай харчовай прадукцыі пастаўляецца ў краіны ЕАЭС. Забеспячэння харчовай бяспекі Беларусь дасягнула яшчэ ў пачатку 2000-х, і сёння мы заяўляем аб тым, што павінны забяспечваць харчовую бяспеку Еўразійскай эканамічнай прасторы», — сказаў ён і дадаў, што Беларусь гатова выпрацоўваць з краінамі ЕАЭС сумесныя рашэнні і пераадольваць бар’еры, якія ўзнікаюць.
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
У Беларусі намалацілі больш за 11 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы, паведамілі ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Турчын аб праграме сацэканамразвіцця на пяцігодку: Галоўнае — каб яе мэты і задачы былі рэалістычныя
Мэты і задачы, вызначаныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку, павінны быць рэалістычнымі. Пра гэта заявіў журналістам Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын па выніках пасяджэння Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (УНС) 25 лістапада, дзе ён дакладваў як старшыня аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні наступнага пасяджэння УНС, перадае БелТА.
Белстат: Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў кастрычніку склала Br2758,6
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2025 года склала Br2758,6. Пра гэта паведамілі ў Белстаце, перадае БелТА.
Увага да цэнаўтварэння — не аслабла
За 10 месяцаў бягучага года МАРГ устаноўлены парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні ў 244 суб’ектаў гаспадарання, штрафныя санкцыі склалі больш за 420 тысяч рублёў.