Навiны
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў замежных лідараў з 80-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Віншавальныя пасланні накіраваны Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву і першаму прэзідэнту Рэспублікі Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву і Нацыянальнаму Лідэру туркменскага народа, Старшыні Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, Прэзідэнту Грузіі Міхаілу Кавелашвілі, Прэзідэнту Славакіі Петэру Пелегрыні і Прэм’ер-міністру Роберту Фіца, а таксама народам Украіны і Малдовы. Пра гэта паведамілі у прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.
У чым перспектыва развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Азербайджана? Адказаў Турчын
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым расказаў, у чым перспектыва развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Азербайджана, паведамляе БелТА.
Беларускаму партызану Хонінаву прысвячаецца
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Элісце (Калмыкія, Расійская Федэрацыя) выйшла кніга беларускага партызана і калмыцкага паэта Міхаіла Хонінава «Ландшафт дружбы». Пад адной вокладкай сабраны яго творы на розных мовах, а таксама вершы і апавяданні, прысвечаныя легендарнаму партызану, які за ўдзел у антыфашысцкім супраціўленні на тэрыторыі Беларусі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Лукашэвіч: Дзейнасць Беларусі ў БРІКС накіравана на ўстойлівае эканамічнае развіццё
Дзейнасць Беларусі ў БРІКС накіравана на ўстойлівае эканамічнае развіццё. Аб гэтым першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч заявіў у інтэрв’ю бразільскаму выданню O Mundo Diplomatico, паведамляе БелТА.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя да 80-годдзя Перамогі пройдзе ў НАН Беларусі
У НАН Беларусі пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне)». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.
У Акадэміі навук падрыхтавалі да выдання кнігу пра пераможца конкурсу «Расліна 2025 года» — васілёк
У Інстытуце эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавалі да выдання кнігу, якая распавядае пра пераможца конкурсу «Расліна 2025 года» ў нашай краіне — васільку, паведамляе прэсс-служба Інстытута.
Оперу «Князь Ігар» Вялікага тэатра Беларусі пакажуць у Марыйскім і Чувашскім тэатрах у маі
Вялікі тэатр Беларусі прадставіць оперу А. П. Барадзіна «Князь Ігар» на сцэнах Марыйскага і Чувашскага тэатраў оперы і балета 5 і 6 мая ў рамках «Вялікіх гастроляў». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.
Сімфанічны аркестр Беларусі знаёміць прыхільнікаў музыкі з кампазітарамі XX стагоддзя
Да музыкі кампазітараў XX стагоддзя беларускія калектывы звяртаюцца радзей, чым да спадчыны творцаў пазамінулых вякоў. А калі гэта адбываецца, то перавага аддаецца рускім і беларускім аўтарам, і нездарма: шанаваць зробленае геніяльнымі папярэднікамі, творчасць якіх стала сусветным набыткам, — сапраўдны абавязак.