Навiны
Запрагайма, хлопцы, джыпы!
Розныя бываюць дачнікі. Адны пераязджаюць у вёскі, шчыруюць на лецішчах з клопатам пра чыстую прадукцыю для сябе і родных, другія — нават могучы яе купіць — усё роўна «садзяць бульбу», трэцім — проста цікава ўкінуць у зямлю нейкае насенне...
Музыка пры родах дапамагае знізіць трывогу і боль
Праслухоўванне кампазіцый падчас родаў можа стаць эфектыўным і бяспечным дапаможным інструментам, але не замяняе медыкаментознае абязбольванне, калі яно неабходнае. Пра гэта паведаміў навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі здароўя жанчыны, маці і дзіцяці Пірагоўскага ўніверсітэта Аляксандр Кірушчанкоў, перадае ТАСС.
Кампост за 6 тыдняў...
Кампост — сапраўднае агароднае золата. Ён паляпшае структуру глебы, рэгулюе паступленне вады і пажыўных рэчываў у расліны, кіслотнасць глебы. Якасны кампост, своечасова ўнесены, падвойвае ўраджай і ашаламляльна павышае якасць гародніны. Акрамя таго, ён абараняе расліны ад хвароб. І калі падысці да гэтага працэсу з розумам, па-гаспадарску, то на паспяванне кампосту трэба не год, а ўсяго 6-8 тыдняў.
Рыхтуем вінаград да зімоўкі
Адразу адзначым амаль самае галоўнае: любы сталовы (не тэхнічны) вінаград, нават калі кажуць, што яго на зіму ўкрываць неабавязкова, варта схаваць. Гэта культура вельмі адмоўна ставіцца да маразоў і асабліва да моцных вятроў.
Мужчынская мода восень—зіма 2025/2026: галоўныя трэнды, якія вызначаюць сезон
У гэтым сезоне мужчынскі гардэроб перажывае нечаканыя трансфармацыі. Мілітарысцкія матывы, шматслойнасць і яркія акцэнты — усё гэта стала неад’емнай часткай модных калекцый. У дадатак да класічных элементаў адзення з’яўляюцца цікавыя новаўвядзенні, такія як паланцін і стракатыя аксесуары, што робіць асенне-зімовы стыль больш смелым і разнастайным.
Да 2030 года плануецца не менш як 70 працэнтаў адходаў выкарыстоўваць паўторна
Праблема адходаў з’яўляецца адной з найбольш вострых у свеце. Няправільнае абыходжанне з імі прыводзіць да забруджвання навакольнага асяроддзя, пагаршэння якасці вады, паветра, глебы і, як следства, негатыўна адбіваецца на здароўе чалавека. Аб прымаемых дзяржавай мерах і дасягненнях у сферы абыходжання з камунальнымі адходамі расказалі спецыялісты
Будзе налета... Але не на гэта
Сёлета хіба хворы ці апошні лайдак не схадзіў у лес па лісічкі! Людзі збіралі — хто на продаж, хто на харч. Выгадна: адварыў, насмажыў ды ў маразілку. Зімой як знойдзеш: трохі бульбачкі, трохі груцы, пару лыжак лісіц — і суп на стале. Калі шмат, можна да бліноў падаваць, начыняць пірагі... Рыжымі (ды яшчэ і маладзенькімі) аніводнай стравы не сапсуеш!
«Белавія» адкрыла прамы рэйс на Шры-Ланку
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» пачала выконваць прамыя рэйсы на Шры-Ланку. Запуск маршруту Мінск — Матала атрымаўся сімвалічны — ён супаў з 25-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Першы самалёт Aіrbus A-330-200 цалкам быў запоўнены, што сведчыць пра вялікую цікавасць беларусаў да трапічнага напрамку.