Навiны
На сувязі — аблвыканкамы
Традыцыя правядзення суботніх прамых ліній у аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме працягваецца.
Шэсць электронных кірмашоў вакансій плануюць правесці ў Брэсцкай вобласці ў студзені
У Брэсцкай вобласці ў студзені плануюць правесці шэсць электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама, перадае БелТА.
Іван Кубракоў: «Ні аднаго злачынства ў месцах правядзення святочных гулянняў не дапушчана»
Падрабязнасці даклада Прэзідэнту Іван Кубракоў агучыў у размове з журналістамі. Міністр адзначыў, што кіраўнік дзяржавы пастаянна трымае пад кантролем аператыўную абстаноўку ў краіне. У прыватнасці, у першы дзень новага года міністр унутраных спраў ужо дакладваў Аляксандру Лукашэнку аб забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў навагоднія святы, менавіта ў навагоднюю ноч.
У 2025 годзе ў нашу краіну з рознымі мэтамі прыехала больш за 2,2 мільёна замежнікаў
На экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі разгледзелі дадатковыя меры для асобных катэгорый замежных грамадзян, якія прэтэндуюць на атрыманне грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
Шляхі, па якіх Магілёўская вобласць плануе развівацца ў 2026 годзе
Праект рашэння аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці і праект бюджэту на 2026 год накіраваныя на забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі рэгіёна і рост дабрабыту насельніцтва. У планах забяспечыць тэмп росту ВРП на ўзроўні 102,9 %, намінальнай зарплаты —112,6 %, інвестыцый —102,9 %.
За кошт чаго золатавалютныя рэзервы дасягнулі гістарычнага максімуму ў 2025 годзе? Патлумачылі ў Нацбанку
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў расказаў, за кошт чаго золатавалютныя рэзервы дасягнулі гістарычнага максімуму ў 2025 годзе, паведамляе БелТА.
У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё
У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё. Пра гэта паведамляе БелТА.
Беларускую ініцыятыву падтрымліваюць у Чачні
Саюз пісьменнікаў Беларусі ў 2026 годзе праводзіць Год літаратур краін Садружнасці. У абсягах творчага праекта — выданне кніг мастацкага перакладу, публікацыя твораў пісьменнікаў Расіі, Азербайджана, Арменіі, Туркменістана, Узбекістана і іншых краін Садружнасці ў перакладзе на беларускую мову, розныя літаратурныя імпрэзы і вечарыны.
Сітуацыю на Гомельшчыне ў сувязі з моцнымі снегападамі ўзяў на асабісты кантроль Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
У рэгіёне ідзе кругласутачны маніторынг устойлівай работы ўсіх сацыяльна-значных аб’ектаў, бяспечнага стану дарог і магістраляў. Для расчысткі тэрыторый аб’ектаў інфраструктуры ў населеных пунктах, транспартных сувязяў задзейнічаны ўсе неабходныя рэсурсы. Сітуацыя на пастаянным кантролі службаў МНС, ДАІ, УУС аблвыканкама, а таксама ўсіх узроўняў мясцовых улад.
Характэрная прыкмета грыпу — адсутнасць насмарку першыя два дні хваробы
Адсутнасць насмарку ў першыя два дні хваробы — гэта тое, чым грып адрозніваецца ад ВРВІ, расказала прафесар кафедры інфекцыйных захворванняў Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага педыятрычнага медыцынскага ўніверсітэта Ірына Бабачэнка, паведамляе РІА «Новости».