Навiны
Чаму гэты сезон гістарычны для баскетбола і гандбола?
Вясна скончылася разам з чэмпіянатамі Беларусі сярод мужчынскіх каманд па гандболе і баскетболе. З кожным годам узровень унутраных чэмпіянатаў па гэтых папулярных відах спорту расце, прыцягваючы ўсё больш увагі.
Прэзідэнт НАК: Камунікацыяй і ўзроўнем супрацоўніцтва з Міжнародным алімпійскім камітэтам на сёння мы задаволены
Пасля алімпійскага 2024 года яго «зменшчык» у спартыўным плане здаецца спакойным для НАК Беларусі — наступная, ужо зімовая Алімпіяда — адбудзецца ў 2026-м. Аднак нядаўна адбылася знакавая падзея — новым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта ўпершыню абрана жанчына. Томаса Баха на пасадзе кіраўніка МАК змяняе вядомая ў мінулым плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. У сувязі з гэтым ці можна беларускім спартсменам чакаць хуткага поўнага вяртання на міжнародную арэну? Пра гэта і многае іншае расказвае прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка.
«У нас адна мэта — першае месца»
Яўген Залаты перамог на чэмпіянаце Еўропы па акадэмічным веславанні
У вырашальным заездзе сярэбраны прызёр Алімпіяды 2024 года ў Парыжы выдатна правёў заключныя 500 м дыстанцыі і выйграў залаты медаль. Вынік — 6.41,09 секунды.
Беларус Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі, Барбаровіч узяў срэбра
Беларускія барцы заваявалі сем медалёў на турніры ва Узбекістане
Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі сем медалёў на міжнародным турніры ва Узбекістане, паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Міжнародны турнір па боксе памяці Бацвінніка стартаваў у Мінску
На базе канькабежнага стадыёна «Мінск-Арэны» стартаваў міжнародны турнір па боксе MINSK OPEN памяці заслужанага трэнера Беларусі Уладзіміра Батвінніка, паведамляе БелТА.
Шымановіч выйграў золата на 50 м брасам на трэцім этапе Mare Nostrum
Беларус Ілья Шымановіч атрымаў перамогу на заключным этапе міжнароднай серыі па плаванні Mare Nostrum, які праходзіць у Францыі, паведамляе БелТА.
Драздоўская і Мадыцкі атрымалі перамогі на II этапе Кубка Садружнасці па парусным спорце
На Заслаўскім вадасховішчы завяршыўся другі этап адкрытага Кубка Садружнасці па парусным спорце 2025 года, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Футбалісты гродзенскага «Нёмана» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі
Гэты трафей клубу з Гродна дастаўся ўжо ў трэці раз — упершыню ўладальнікамі ганаровага трафея яны сталі яшчэ ў далёкім 1993-м, паўтарыць поспех змаглі толькі праз 31 год — летась. І вось другі год запар Кубак зноў у горадзе над Нёманам.