Навiны
Вальфовіч: Дзеянні Літвы і Польшчы на граніцы — элемент гібрыднай вайны
Дзеянні Літвы і Польшчы на граніцы з’яўляюцца элементам гібрыднай вайны. Аб гэтым заявіў Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, адказваючы на пытанні па выніках штогадовай нарады сакратароў саветаў бяспекі краін СНД, якая адбылася 5 лістапада ў Маскве, паведамляе БелТА.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся да 13,725 мільярда долараў
ЗВР Беларусі на 1 лістапада 2025 года, па папярэдніх даных, склалі 13,725 мільярда долараў у эквіваленце. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.
Робяцца новыя крокі да агульнай культурнай прасторы СНД
У панядзелак у Выканкаме СНД адбыўся круглы стол «Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы СНД» у рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». На ім абмяркоўваліся самыя розныя тэмы: як сумесныя стужкі ствараюць агульнае сімвалічнае поле і актуалізуюць агульныя гістарычныя сюжэты, развіццё адзінага рынку дыстрыбуцыі, субцітрыравання і дубляжу, падтрымка маладых талентаў і абмен прафесійнымі практыкамі, інтэграцыя кіно ў адукацыйныя праграмы і лічбавыя экасістэмы і інш.
У кінатэатры «Піянер» далі старт «Лістападзіку-2025»
1 лістапада ў сталічным кінатэатры «Піянер» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця конкурса для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Сёлета ў конкурсную праграму адабралі 6 фільмаў з 5 краін свету, сярод якіх Расія, Мексіка, Чарнагорыя, Кітай і Іран. Усе кінаработы сугучныя сёлетняму дэвізу кінафорума «Гісторыя, якая змяняе погляд» і пяць з шасці кінастужак з’яўляюцца намінантамі розных конкурсаў і фестываляў.
Спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi прысуджаны народнаму артысту Расii Дзмiтрыю Пяўцову
Ён атрымау яго падчас адкрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Палацы Рэспублікі.
Мінкультуры: «Лістападзік» узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік» узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці, адзначыла кансультант аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Радміла Зайцава ў мінскім кінатэатры «Піянер», дзе адкрыўся сёння конкурс, паведамляе БелТА.
Правесці «маштабна і гучна». У Гродне пачалася падрыхтоўка да XV Фестывалю нацыянальных культур
Рабочая сустрэча па арганізацыі XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбылася ў Гродне. Пра гэта паведаміла БелТА.
«Лістапад»: народны артыст Расіі Дзмітрый Пяўцоў удастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі
Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве» на XXXI Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прысуджаны народнаму артысту Расіі Дзмітрыю Пяўцову, перадае БелТА.
Для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля паступіла больш за 1,7 тыс. заявак
Больш за 1,7 тыс. заявак для ўдзелу ў конкурсе на новы графічны знак беларускага рубля паступіла ў Нацыянальны банк, паведамляе БелТА.
У Палацы Рэспублікі адбылося адкрыццё кінафестывалю «Лістапад»
31 кастрычніка ўвечары ў Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця аднаго з самых доўгачаканых і любімых беларускіх фестываляў