Навiны
Neuralink плануе ўжыўляць людзям да 20 000 нейрачыпаў за год і зарабіць $1 млрд да 2031 года
Кампанія Ілона Маска Neuralink разлічвае праводзіць да 20 тысяч аперацый па ўжыўленні нейраімплантатаў у год і выйсці на гадавы даход больш за $1 млрд да 2031 года. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на дакументы, пададзеныя інвестарам, перадае SmartPress
На месцы сходу грунту ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы
На месцы сходу грунту ў мікрараёне Вярхоўе ў Віцебску вядуцца аднаўленчыя работы. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
У сталіцы за паўгода адкрылася больш за 700 кавярняў і рэстаранаў
Сёлета ўпершыню за апошнія больш чым дзесяць гадоў у Мінску з’явілася рэкордная колькасць кафэ і рэстаранаў, розных паводле фармату, кухні і культурнай прыналежнасці. У трэндах — навамодны фармат з Bubble Tea (чайны напой, які складаецца з гарбаты, малака ці фруктовага соку) і кітайскай кухняй. Такі попыт тлумачыцца ў тым ліку вялікай колькасцю гасцей і турыстаў з Кітая. Папулярныя і розныя кавярні, якіх у сталіцы шмат, але кожная імкнецца завабіць наведвальнікаў сваімі асаблівасцямі. Як правіла, усе ўстановы запатрабаваны, і на 10 тых, што толькі адкрыліся, прыпадае ўсяго адна, якая закрылася. Пры гэтым вольныя памяшканні, каб адкрыць кафэ, давядзецца пашукаць. Адкрыццё рэстарана звязана з яшчэ большымі цяжкасцямі, бо інвестыцыі тут складаюць ад 500 тысяч долараў да мільёна. Перавагу ў рэстаранным бізнесе сёння аддаюць адкрытым кухням, дзе наведвальнікі бачаць, як гатуецца іх ежа — а гэта ўжо не толькі новы трэнд, але і максімальна кароткі шлях устанавіць давер і заваяваць аўдыторыю.
Якія новыя зоны адпачынку адкрыліся ў сталіцы?
У Мінску па добрай традыцыі штогод адкрываюцца зоны адпачынку — да Дня Незалежнасці і да Дня горада ў кожным раёне сталіцы. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да агляду гэтых лакацый, які зладзіла кіраўніцтва Мінгарвыканкама, і даведалася падрабязнасці.
Просты сакрэт поспеху ад хлебаробаў, за якім стаіць нялёгкая праца
У Віцебску падмыла грунт, абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў
У Віцебску паблізу вул.Садовай падмыла грунт, у выніку чаго абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў. Паведамленне ратавальнікам паступіла сёння раніцай, праінфармавалі БелТА ў МНС.
Ці будуць кантралёры выкарыстоўваць алкатэстэры ў грамадскім транспарце?
У сацыяльных сетках рэгулярна з’яўляюцца розныя фэйкі, у тым ліку пра Беларусь. На гэты раз размова ідзе аб заяве, нібыта ў грамадскім транспарце кантралёры будуць правяраць пасажыраў з дапамогай алкатэстэраў, паведамляе АНТ.
На выхадных у Мінску зменяць рух тралейбусаў і аўтобусаў
З-за дарожных работ на ўчастку паміж вуліцамі Прытыцкага і Матусевіча 26 і 27 ліпеня ў Мінску часова зменяць маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў прэс-службе «Мінсктранса».
Выстаўка работ народных умельцаў Гродзенскага раёна пройдзе ў абласным цэнтры
На творчай выстаўцы народных умельцаў і мастакоў Гродзенскага раёна, якая адкрыецца ў абласным цэнтры 29 ліпеня, будзе прадстаўлена больш за 120 унікальных работ. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
У Мінску адкрыўся новы офіс БСЖ
У самым сэрцы Мінска, па вуліцы Ракаўскай,14а, 24 ліпеня расчыніў свае дзверы новы офіс Беларускага саюза жанчын.