Навiны
У Мазыры жанчына неспадзявана сама сабе пракалола лёгкія і атрымала мінімум 50 раненняў
Жыхарка Мазыра вырашыла заняцца іглаўколваннем ў хатніх умовах — выкарыстала звычайныя шпрыцы замест прафесійных іголак. Адзін з сеансаў ледзь не завяршыўся трагедыяй, паведамляе БелТА.
Складнікі эканамічнага развіцця Міншчыны
Міншчына упэўнена ўносіць значны ўклад у развіццё эканомікі Беларусі — праз маштабныя вытворчасці, вядучыя брэнды і інавацыйныя праекты. Вобласць традыцыйна застаецца адным з ключавых рэгіёнаў у эканамічным жыцці Беларусі. Яе роля ў фарміраванні валовага ўнутранага прадукту краіны істотная: у 2024 годзе на яе долю прыпала звыш 18% ВУП. Валавы рэгіянальны прадукт за 2024 год склаў 105,3% у супастаўных цэнах да 2023 года.
Краснасельскія Мальдывы: крэйдавыя кар’еры пад Ваўкавыскам прэтэндуюць на статус помніка прыроды
Ваўкавыскія крэйдавыя кар’еры могуць атрымаць прыродаахоўны статус. Аб гэтым расказаў БелТА загадчык сектара запаведнай справы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Усцін.
Першы малады кіроўца-двухтысячнік вызначыўся ў Гродзенскім раёне
На пазіцыі лідара сярод маладых вадзіцеляў выйшаў Кірыл Саўчанка з СВК імя Дзеньшчыкова. На МАЗ-650128 ён першым у краіне перавёз 2 тысячы тон збожжа.
Ад дзеда да ўнука: як тры пакаленні аграрыяў з Бялыніцкага раёна працуюць на адным жніве
Днямі калектыў ААТ «Новая Друць» Бялыніцкага раёна цёпла павіншаваў з 70-годдзем свайго калегу Валерыя Аляксеевіча Маргунова. За яго плячыма — дзесяцігоддзі працы на зямлі, адданасць справе і моцная сямейная традыцыя, якую ён перадаў сыну і ўнуку. Карэспандэнт БелТА пазнаёмілася з аграрыямі, для якіх работа ў сельскай гаспадарцы стала па-сапраўднаму сямейнай справай.
Гаспадаркі Бярозаўскага раёна робяць усё, каб узяць сваё па максімуме
Камбайны на хаду, на іх ёсць каму працаваць, і як толькі дазваляе надвор’е, выходзяць у поле. Не тое, што кожны дзень — кожную сонечную гадзіну трэба скарыстаць на ўборку ўраджаю 2025-га. У такім рэжыме працуюць усе 10 гаспадарак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці, разумеючы: разлічваць трэба найперш на сябе. І робяць усё для таго, каб у год, складаны з пункту гледжання надвор’я, узяць сваё па максімуме.
За першае паўгоддзе ў краіне рэалізавана 84 праекты ініцыятывы «Адзін раён — адзін праект»
Як паведамілі ў Мінэканомікі, па выніках першага паўгоддзя 2025 года тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал да аналагічнага перыяду 2024-га склаў 114 %.
Чаму варта наведаць Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей?
Гудзевіцкі музей — сапраўдная жамчужына не толькі Мастоўшчыны, але і ў цэлым Гродзенскай вобласці. Сваю гісторыю ён пачаў як школьны, а цяпер у яго фондах больш за 17 000 экспанатаў, аналагаў некаторых з іх няма больш нідзе ў свеце.
У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны
У Асіповіцкім раёне водная прагулка скончылася гібеллю мужчыны. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.