Навiны
Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй Прэзідэнцкага спартыўнага клуба
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта на агульным сходзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» яго старшынёй перавыбраны Дзмітрый Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАК.
У Вялікім тэатры Беларусі прыступіў да рэпетыцый оперы «Арлеанская дзева» народны артыст Расіі Георгій Ісаакян
Гэтая опера Пятра Чайкоўскага ніколі (!) не ставілася ў нашым тэатры, яе прэм’еру абяцаюць ужо напрыканцы бягучага тэатральнага сезона. А ў Дзень нараджэння тэатра 25 траўня адбудзецца адкрытая рэпетыцыя, на якую могуць патрапіць звычайныя гледачы!
У Мінгаркампрыроды заклікалі адмовіцца ад запуску паветраных шароў падчас выпускных
У Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікалі арганізатараў выпускных вечароў і ўрачыстых лінеек ва ўстановах адукацыі адмовіцца ад запуску паветраных шароў падчас святочных мерапрыемстваў. Інфармацыя апублікаваная на сайце ведамства, паведамляе «Мінская Праўда».
У Гродне праходзіць першы абласны злёт блогераў «ГроднаМедыяДжэм»
Злёт аб’яднаў больш за 100 блогераў, як вопытных, так і пачаткоўцаў, а таксама прадстаўнікоў рэдакцый СМІ Гродзенскай вобласці і рэспублікі.
Калі палепшыцца дарожная сітуацыя ў цэнтры Мінска?
Сітуацыя з дарожным рухам у цэнтры Мінска, дзе праходзіць рамонт пуцеправода паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай, пачне паляпшацца з чэрвеня. Пра гэта паведаміў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панаеў.
Аляксандр Турчын расказаў аб падрыхтоўцы да правядзення Еўразійскага эканамічнага савета
«Часу застаецца няшмат»
Якія часткі горада злучыць чацвёртая лінія метро ў Мінску і калі пачнецца будаўніцтва?
Чацвёртую лінію метро пачнуць узводзіць у сталіцы ў наступным годзе. Дзень амаль трэці мінчан не абыходзіцца без спуску пад зямлю. Сталічнае метро за суткі перавозіць больш за 700 тысяч пасажыраў. Іх выбар не толькі экалагічны, але і проста — лагічны, паведамляе ont.by.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У Копішчы з’явіцца новы жылы комплекс
Авія-квартал будзе знаходзіцца на мяжы з лясным масівам, паведамляе «Прысталічча». Такую назву ЖК абрана нездарма: на гэтым месцы раней знаходзіўся авіяцыйны музей, які перабазаваўся на аэрадром Ліпкі.
Пад Мінскам вырашылі пабудаваць новую дарогу за 1 млн долараў. Што звяжа?
Кампанія «А-100 Дэвелапмент», якая рэалізуе жылы комплекс «Зялёная гавань» пад Мінскам, абвясціла аб планах пабудаваць новую дарогу працягласцю 3,5 км, якая злучыць комплекс з вуліцай Танкавая ў аграгарадку Калодзішчы. Кошт праекта ацэньваецца ў 1 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Smartpress.