Навiны
«Камароўка» павінна стаць аб’ектам гастратурызму
Менавіта гэта пытанне было ўзнята падчас семінара, які правяло Нацыянальнае агенцтва па турызме. Самы вялікі прадуктовы рынак Беларусі стаў месцам сустрэчы прадстаўнікоў тургаліны, кампаній, гатовых уключыць «Камароўку» ў экскурсійныя маршруты. Удзельнікі прайшліся па гандлёвых радах, высветлілі, як у лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы правяраецца якасць прадуктаў, даведаліся пра некаторыя сакрэты рынку, а таксама абмеркавалі, як яго ператварыць у адзін з ключавых аб’ектаў гастратурызму.
Хто дапамог дзядулю прыбраць снег?
Карыстальнік сеткі TіkTok выклаў ролік з вёскі Хрост Маісееўшчынскага сельскага Савета (Барысаўскі раён), дзе, па яго словах, засталося ўсяго пяць жыхароў. Ён зняў мясцовага дзядулю з лапатай у руках, які «перадае прывітанне старшыні сельсавета». Стары, якому 94 гады, прыбіраў снег і гаварыў, што рыхтуе дарогу, каб да яго на наступны дзень змагла прыехаць машына хуткай дапамогі. Аўтар, а ўслед за ім і шматлікія каментатары наракалі на тое, што жыхароў невялікай вёскі пакінулі сам-насам са снежнай бядой.
Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»
Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах».
У Антопалі абнавілі брацкую магілу: ініцыятыва, якая аб’яднала людзей
«Мы будзем жыць вечна!»
Сацыяльны работнік ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна Алена Пахірка дабіраецца ў маланаселеныя вёскі на ўласнай кабылцы
МЗС даў рэкамендацыі грамадзянам Беларусі, якія плануюць паездкі ў Іран
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі дало рэкамендацыі грамадзянам Беларусі пры наведванні Ірана, паведамляе БелТА.
МЗС Беларусі выступіла з заявай у сувязі з абстаноўкай у Іране
Як народныя выбраннікі заахвочваюць моладзь быць здаровымі, дасведчанымі, арыентаванымі на духоўныя каштоўнасці
Магілёўскія дэпутаты плённа працуюць над задачамі, якія ставіць перад народам дзяржава. Выхаванне гарманічнай і духоўна багатай асобы — адзін з прыярытэтаў беларускай палітыкі. У горадзе рэалізуецца шмат цікавых праектаў, якія садзейнічаюць гэтаму.
СК устанавіў асобу дзяўчыны, знойдзенай мёртвай у акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы
Следчы камітэт устанавіў асобу дзяўчыны, цела якой знойдзена 12 студзеня ў акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы ў Мінску. Ёй аказалася 21-гадовая Яна Кастранкова, якая знікла 30 снежня 2025 года. Пра гэта паведамляе БелТА.