Навiны
Графік адключэння гарачай вады ў Мінску ў чэрвені-2025: усе даты і адрасы
У чым сакрэт поспеху беларускіх санаторыяў
Айчынныя здраўніцы летам будуць працаваць з поўнай загрузкай. Для гэтага пастаянна паляпшаецца іх матэрыяльна-тэхнічная база — будуюцца новыя карпусы, закупляецца самае сучаснае медыцынскае абсталяванне, з’яўляюцца новыя методыкі лячэння. Для прыцягнення больш маладых адпачывальнікаў змяняецца і сам фармат санаторна-курортнага аздараўлення: сёння гэта размяшчэнне атэльнага тыпу, «шведскі» стол, абсталяванне тэрыторыі варкаўт-пляцоўкамі, вулічнымі трэнажорамі і нават полем для гольфа, а пляжаў — сучаснымі шатрамі, навесамі і іншай мэбляй. І ўсё гэта і знешне, і па напаўненні зусім не саступае замежным курортам. Высветлілі, якім чакаецца ў беларускіх здраўніцах летні сезон і што прапануецца наведвальнікам.
Лігу Еўропы па футболе выйграла 17-я каманда з чэмпіянату Англіі
«Тотэнхэм» упершыню за 17 гадоў стаў уладальнікам трафея, перайграўшы ў лігаеўрапейскім фінале «Манчэстар Юнайтэд». Пра гэта паведамляе Smartpress.
Чаго за тры дзесяцігоддзі дабілася «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў»?
Днямі грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» адзначыла сваё 30-годдзе. Сёння яно аб’ядноўвае чатыры тысячы сем’яў, а дапамагло за гэты час — дзясяткам тысяч, бо рашэнні, прынятыя ў нашай краіне на заканадаўчым узроўні, насамрэч падтрымалі многіх, а для некаторых сталі і першым крокам у стварэнні вялікай сям’і. Усе гэтыя гады арганізацыю ўзначальвае Таццяна Краўчанка — шматдзетная маці (і ўжо бабуля і прабабуля), актыўная і нераўнадушная жанчына.
Тысячы бегуноў, чатыры дыстанцыі і фан-зона: міжнародны паўмарафон One Run пройдзе ў Мінску 24 мая
Міжнародны паўмарафон One Run пройдзе ў сталіцы 24 мая трэці раз, паведамляе БелТА.
Ігар Сергяенка здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Старшыня Палаты прадстаўнікоў наведаў Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Браслаўскага раёна для вывучэння асаблівасцяў функцыянавання падобных устаноў.
Інтэрнацыянальныя цэхі. Як на гарбарным прадпрыемстве ў Мінскім раёне вырашаюць кадравую праблему
У калектыве Мінскага вытворча-гарбарнага аб’яднання, размешчанага ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, цяпер працуюць больш як 50 выхадцаў з Туркменістана. Характэрна, што прыехалі працоўныя мігранты ў Беларусь не адначасова — спрацаваў эфект «сарафаннага радыё»: першапраходцы расказалі сваім суайчыннікам, як ім жывецца ў Беларусі. І вось вынік: цэхі прадпрыемства сталі інтэрнацыянальнымі. Ці не перашкаджае гэта вытворчаму працэсу, які вопыт работы з працоўнымі мігрантамі назапашаны прадпрыемствам і якія пункты ў бліжэйшы час могуць з’явіцца ў правілах унутранага працоўнага распарадку, даведаліся карэспандэнты БелТА.
Селімаў працягне ўзначальваць Беларускую федэрацыю барацьбы
У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі барацьбы, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Лукашэнка развеяў асцярогі з нагоды шкоды ад замаразкаў і параіў усім высаджваць бульбу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 22 мая, выказаўся аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з няпростымі ўмовамі надвор’я, перадае БелТА.