Навiны
Дзе ў Мінску кантралююць хуткасць аўто 24 мая
На дзесяці ўчастках сталічных дарог працуюць спідкамы 24 мая, паведамляе ДАІ.
VІ Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства ProfSkіlls Belarus 2025 стартаваў у Мінску
Postscriptum «Арт-Беларусь»: чые работы можна пабачыць?
Тыдзень таму ў галерэі «Арт-Беларусь» прайшлі адкрыццё выстаўкі твораў пераможцаў фестывалю «Арт-Мінск» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых аўтараў. Нагадаем, іх выбіралі гледачы выстаўкі, якая доўжылася больш як месяц. У новую экспазіцыю пад традыцыйнай для маштабнага праекта назвай «Postscriptum» увайшлі работы некалькіх дзясяткаў мастакоў, у тым ліку экспануюцца тыя напрацоўкі, з якімі публіка пазнаёміцца яшчэ не паспела.
Чаму ў водпуск уключаюцца выхадныя, калі ў гэты час усё роўна не працуеш?
Напэўна многія з нас задаваліся пытаннем, чаму выхадныя дні ўключаюцца ў водпуск, калі ў гэты час усё роўна не працуеш? Адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў патлумачыў.
«Увесь час пры справе»
Святкаванні ў Дзень славянскага пісьменства і культуры пачынаюцца ў Мінску з богаслужэння
Пасля ўсе ахвотныя могуць стаць удзельнікамі хрэснага ходу ад Свята-Духава кафедральнага сабору да Мінскага замшчышча. Ужо 40 гадоў (з 1986-га) ў Беларусі 24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Паколькі ён звязаны з памяццю раўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, якіх у гэты дзень ушаноўвае Царква, то ўрачыстасці пачынаюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы Беларусі: адзін з прыдзелаў гэтага храма асвяцілі ў гонар братоў-прапаведнікаў хрысціянства.
Супрацоўнікамі МУС Беларусі і Расіі ліквідавана буйная наркалабараторыя
Аператыўнікамі наркакантролю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з калегамі з Расіі спынена дзейнасць арганізаванай групы, якая складаецца з грамадзян дзвюх краін. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Вадзім Ваўчок.
24 мая ў Ветцы пройдзе першынство Гомельскай вобласці па мотакросе
Чаму Лукашэнка назначыў неаграрыя кіраваць Мінскай вобласцю?
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Любанскім раёне раскрыў сакрэт, чаму назначыў старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнку, які не з’яўляецца аграрыем, перадае БелТА.
Паркоўка каля вадаёмаў: што трэба ведаць і як не атрымаць штраф
Зусім хутка вялікай папулярнасцю стануць карыстацца месцы для купання і вадаёмы. Дабрацца да іх можна як на грамадскім, так і на асабістым транспарце. Вадзіцелям неабходна выконваць правілы спынення і стаянкі транспартных сродкаў ля вадаёмаў. Іх нагадалі ў ДАІ Мінска.