
У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы
У Беларусі плануюць узмацніць абарону непаўналетніх ад азартных гульняў у сетцы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Корзун.

Колькі цэменту вырабілі беларускія заводы за ліпень
Беларуская цэментная галіна ў ліпені максімальна выкарыстала магутнасці і забяспечыла рэкордныя паказчыкі па вытворчасці.
Малады спецыяліст у абранай прафесіі і на першым рабочым месцы знайшоў сваё прызванне
— Мая прафесія вельмі цікавая і шматгранная, таму што патрабуе ведаў у многіх іншых галінах. Мне павінны быць вядомыя вытворчая магутнасць завода і магчымасці працаўнікоў. Я абавязан дэталёва ведаць увесь вытворчы працэс: ад распрацоўкі дэталяў да збору тэхнікі — і ўмець аб’яднаць работу большасці аддзелаў, — кажа Даніла Юхневіч, інжынер-канструктар цэнтра навукова-тэхнічных распрацовак ААТ " Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш».

Што рабіць, каб ваша дзіця не стала наркакур’ерам аб злодзеем?
Лічбавае асяроддзе адкрывае вялізныя магчымасці для навучання і камунікацыі, але адначасова патрабуе асаблівай увагі да пытанняў бяспекі. Ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій і пашырэння дзіцячай аўдыторыі ў інтэрнэце асабліва актуальнымі становяцца пытанні абароны непаўналетніх ад кіберпагроз, фарміравання лічбавай граматнасці і стварэння бяспечнага анлайн-асяроддзя.

Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 7 жніўня
Расійскі рубель падаражэў, долар і юань патаннелі на таргах 7 жніўня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Гэта клятая фітафтора!
Сёлета для яе проста раздолле: фітафтора любіць вільготнасць і прахалоду. Ідэальныя ўмовы для развіцця гэтага грыбка — тэмпература каля 20 °С і вільготнасць вышэй за 76 %. Менавіта таму ўспышкі фітафтарозу часцей за ўсё здараюцца ў другой палове лета, калі ночы становяцца халоднымі, а раніцай выпадае раса. Дажджы таксама спрыяюць распаўсюджванню хваробы, бо споры грыбка могуць знаходзіцца ў глебе і разам з пырскамі вады трапляць на расліны. Узбуджальнік захворвання распаўсюджваецца вокамгненна, таму ўжо пры першых прыкметах важна пачаць лячэнне.

Надвор'е: Ападкі на мінімуме
«У пятніцу паветраныя патокі з паўночна-заходніх пераарыентуюцца на паўднёва-заходнія, паўднёвыя, а тэмпература паветра з кожным днём пачне павышацца. Разам з паказаннямі тэрмометраў будуць актыўна расці і паказанні барометраў, таму да канца тыдня ападкаў па краіне будзе няшмат», — расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды

У Палату прадстаўнікоў унесены новы законапраект аб водазабеспячэнні і водаадвядзенні
У Палату прадстаўнікоў унесены новы законапраект аб водазабеспячэнні і водаадвядзенні, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.

Якія прарыўныя праекты ёсць у Беларусі і «Расатама»
Дзяржкарпарацыя «Расатам» і Беларусь развіваюць супрацоўніцтва па многіх кірунках. У аснове — комплексная праграма расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне атамных неэнергетычных і неатамных праектаў, падпісаная «Расатамам» і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Іх рэалізацыя спрыяе тэхналагічнаму развіццю Беларусі, паведамілі ў ДКНТ. Пра якія праекты ідзе гаворка?

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» адкрыта акадэмія традыцыйнай кітайскай медыцыны
Днямі ў індустрыяльным парку адкрыта Акадэмія Цы Хуан, якая будзе спецыялізавацца на традыцыйнай кітайскай медыцыне, паведамілі ў адміністрацыі «Вялікага каменя».