Навiны
У Гомелі на бетонным заводзе загінуў работнік
У Гомелі на заводзе па вытворчасці бетонных вырабаў і цэментнага раствору 27 мая каля 16:30 смяротна траўміраваны 61-гадовы вадзіцель цэментавоза, паведамілі ў Следчым камітэце.
Наступствы ліўняў на Віцебшчыне: разбураны дарогі, падтоплены дамы
Моцныя дажджы, якія абрынуліся на вобласць у мінулыя пару дзён, пацягнулі частковае разбурэнне трох участкаў дарог у Полацку, Верхнядзвінскім і Ушацкім раёнах, яшчэ два ўчасткі дарог у Верхнядзвінскім раёне аказаліся падтопленыя, а ў Лепелі адбылося падтапленне 4-х жылых дамоў, паведамляе МНС.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог у Мінску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ўпершыню адбудзецца на двух стадыёнах
Гульні-2028 прыме Лос-Анджэлес, і аргкамітэт вырашыў увайсці ў гісторыю. Прычым, не будаўніцтвам нейкіх супераб’ектаў або рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў, паведамляе «Мінская Праўда».
Добраўпарадкаванне, АПК. Якія задачы давядзецца вырашаць новаму памочніку Прэзідэнта па Віцебскай вобласці
У Віцебску прадставілі новага памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча, паведамляе БелТА.
Крутой заклікаў вывесці супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю на самы высокі ўзровень
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой заклікаў вывесці супрацоўніцтва са Смаленскай вобласцю на самы высокі ўзровень сярод расійскіх рэгіёнаў. Аб гэтым ён сказаў на нарадзе па пытаннях узаемадзеяння Беларусі і Смаленскай вобласці, якая прайшла 27 мая ва ўрадзе гэтага расійскага рэгіёна, перадае БелТА.
Чалавек галодны ні на што не годны
У Гродне абмеркавалі станаўленне народаўладдзя ў пасляваенны перыяд
У Гродне адбыўся круглы стол «На шляху да Вялікай перамогі», прымеркаваны да гадавіны слаўнай даты. У рамках дыскусіі ўдзельнікі гаварылі аб дзейнасці раённых Саветаў дэпутатаў, якія працавалі над аднаўленнем мірнага жыцця ў 1944-1950 гады. Удзел у ім прынялі старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, старшыні раённых Саветаў дэпутатаў, а таксама студэнты і выкладчыкі.
Што звязвае Мінскую і Сагдыйскую вобласці
Узаемаадносіны нашых бакоў развіваюцца імкліва.