Навiны
Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лістападзе склала Br2703,7
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2025 года склала Br2703,7. Пра гэта паведамілі ў Белстаце.
Фонд падтрымкі прадпрымальнікаў павялічыць фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў павялічыць аб’ёмы фінансавання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МПС). Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Банка развіцця па выніках пасяджэння праўлення Фонду, дзе разгледжаны вынікі дзейнасці ў 2025 годзе і зацверджаны стратэгічны план развіцця на 2026-2030 гады.
Мінэканомікі: на 2026 год запланавана павелічэнне аб'ёмаў фінансавай падтрымкі бізнесу ў 1,5 раза
На 2026-ы запланавана павелічэнне аб’ёмаў фінансавай падтрымкі бізнесу ў 1,5 раза з далейшым ростам у 2027—2030 гадах. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Юрый Чабатар на пасяджэнні праўлення Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў (БФФПП), паведамляе БелТА.
У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне сферы мікрафінансавання
Днямі Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 432, якім змяняецца шэраг дакументаў, што рэгулююць пытанні мікрафінансавання. Што мяняецца на рынку мікрапазык — у нашым матэрыяле.
Беларуская энергасістэма гатовая да інтэграцыі яшчэ аднаго яе блока ў 2035 годзе
У панядзелак, у Дзень энергетыка, на базе Беларускай АЭС прайшло выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў. У цэнтры ўвагі дэпутатаў і спецыялістаў было ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы атамнай энергетыкі. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з функцыянаваннем атамнай электрастанцыі, абмеркавалі планы па далейшым развіцці атамных генерыруючых магутнасцяў, разгледзелі пытанні ўдасканалення заканадаўства і нарматыўна-прававой базы ў сферы атамнай энергетыкі, а таксама сустрэліся з працоўным калектывам.
Турчын: Стратэгія Банка развіцця да 2030 года павінна быць увязана з праграмай на пяцігодку
Стратэгічны план Банка развіцця да 2030 года павінен быць увязаны з прыярытэтамі і задачамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння наглядальнага савета ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», паведамляе БелТА.
Сергяенка: будаўніцтва трэцяга энергаблока БелАЭС узмоцніць энергетычную самастойнасць Беларусі
Што прадугледжана дарожнай картай «Еўразійскага эканамічнага шляху», расказалі ў ЕЭК
Аб асноўных палажэннях плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года і на перыяд да 2045 года «Еўразійскі эканамічны шлях» БелТА расказалі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
Рост у лічбах. Якія задачы па экспарце стаяць перад Беларуссю на пяць гадоў, расказала эксперт
Зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады зацверджана ў час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелТА.