Навiны
Савет Міністраў разгледзеў праекты прагнозных дакументаў на 2027 год
Сярод іх — прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, мэтавых паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на будучы год.
У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа
У Беларусі намалацілі 8,3 млн тон збожжа. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі нарастае хуткасць раскручвання інвестыцыйнага цыкла
Беларускі ВУП накіраваўся да мэтавага паказчыка: па выніках сямі месяцаў ён павялічыўся на 2,1 %. Добра спрацавала сельская гаспадарка (+12,9 %), рознічны гандаль (+8,1 %).
У дадатную зону нарэшце выйшла прамысловасць (+0,1 %), на 1,9 % у студзені — чэрвені вырас грузаабарот. Сваю лепту ў рост эканомікі ўнеслі інвестыцыі ў асноўны капітал — +4 %. Прычым апераджальнымі тэмпамі растуць выдаткі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў — +7,4 %. Інвестыцыйны цыкл пачаў актыўна раскручвацца. Для гэтага ёсць і нарматыўна-прававая, і фінансавая базы.
Новыя рэаліі сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжваюць рост рэальнай заработнай платы
Нацыянальны статыстычны камітэт парадаваў: у першым паўгоддзі мы сталі жыць лепш. Намінальная заработная плата ў студзені — чэрвені вырасла на 13,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, рэальная (з улікам інфляцыі) — на 7,5 %. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы за першае паўгоддзе павялічыліся на 8 %. Пры гэтым інфляцыя знаходзіцца ў прымальным калідоры: у ліпені індэкс спажывецкіх цэн да снежня склаў 103,2 %, да ліпеня мінулага года — 104,4 %. Рост даходаў апярэджвае дынаміку і ВУП, і прадукцыйнасці працы. Класічным з’яўлялася меркаванне, што гэта прыводзіць да дысбалансаў і немінучых наступстваў. Але супрацоўнікі Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі правялі адпаведныя даследаванні. І высветлілася: даходы могуць расці, не ствараючы дысбалансу, паколькі сучасная эканоміка ў сілу шэрагу фактараў становіцца эканомікай дарагой працы. Адпаведна, мяняецца мадэль і ўнутраныя ўзаемасувязі.
Знізіць градус канфрантацыі. Якую мэту ставіць Мінск на сусветнай арэне
Галоўная мэта Мінска на сусветнай арэне — знізіць градус канфрантацыі. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Юрый Селіверстаў на круглым стале ў пасольстве, прысвечаным Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХI стагоддзі, перадае БелТА.
У МЗС параўналі падыходы да прыёму мігрантаў у Беларусі і ЕС. У чым галоўныя адрозненні?
У Еўропе створаны ўмовы, якія стымулююць прыток міграцыі. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта заявіў у інтэрв’ю нямецкаму выданню NachDenkSeiten, паведамляе БелТА.
Роўны доступ і празрыстыя ўмовы
Лічбавізацыя як ключавы інструмент для забеспячэння празрыстасці, даступнасці і эфектыўнасці закупачных працэдур, які дазваляе зніжаць карупцыйныя рызыкі і спрашчаць узаемадзеянне ўдзельнікаў. Што з’яўляецца праўдай, а што міфам у правядзенні тэндараў і закупак. Пра гэта распавялі эксперты на «Першым інфармацыйным».
«У межах нашых курсавых калідораў». Кіраўнік Нацбанка пракаменціраваў сітуацыю на валютным рынку
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» пракаменціраваў сітуацыю на валютным рынку, паведамляе БелТА.
Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала пералікі захворванняў і проціпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню аўто
Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала пералікі захворванняў і проціпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі транспартнымі сродкамі, колавымі трактарамі, самаходнымі машынамі і маторнымі маламернымі суднамі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 83 ад 10 ліпеня 2026 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 15 жніўня і ўступіла ў сілу 16 жніўня, паведамляе БелТА.
У Беларусі распрацоўваюць свой «Booking» — калі запусцяць
Пасля адыходу глабальных агрэгатараў рынак браніравання ў Беларусі занялі ў асноўным расійскія платформы. Тым часам беларусам патрэбны свой зручны лічбавы сэрвіс. І айчынны «Booking» у краіне ствараюць. Пра гэта ў эфіры СТБ расказаў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Кірыл Машарскі.