Top.Mail.Ru

Навiны

У Дзярждуме палічылі залішняй ідэю забараніць урачам пісаць рэцэпты ад рукі
321

У Дзярждуме палічылі залішняй ідэю забараніць урачам пісаць рэцэпты ад рукі

Ініцыятыва дэпутата Дзярждумы Расіі Антона Ткачова абавязаць урачоў друкаваць рэцэпты на прынтары з-за неразборлівага почырку залішняя, паколькі дакументы для пацыентаў практычна ніколі не пішуцца ад рукі. Аб гэтым заявіў старшыня камітэта Дзярждумы па ахове здароўя Сяргей Лявонаў.
Аляксандр Кулік правёў штаб па распрацоўцы бураломаў пасля стыхіі

Аляксандр Кулік правёў штаб па распрацоўцы бураломаў пасля стыхіі

Магілёўшчына працягвае аднаўляцца пасля ўрагану. У чацвер, 17 ліпеня, абласны цэнтр наведаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік і на месцы азнаёміўся з маштабамі нанесенай непагаддзю шкоды. Па краіне ад шквалістага ветру пацярпела парадку 3,5 тысячы гектараў лесу, 2,5 тысячы з іх падлягаюць суцэльным санітарным высечкам. У прыватнасці па Магілёўскім лясгасе — каля 1500–1700 гектараў — амаль мільён кубаметраў драўніны. Усяго ў Магілёўскай вобласці пацярпела больш за 2,5 тысячы гектараў лесу. Для параўнання — у Мінскай вобласці — да 200 гектараў, у Віцебскай — каля 70.

Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай

Умовы надвор'я не перашкодзяць атрымаць добры ўраджай

У дзень, калі мы прыехалі ў Лідскі раён, з раніцы там стаяў густы туман пасля начнога дажджу: іх гэтым летам надвор’е пасылае шчодра. Але гадзін да 11 туман стаў рассейвацца, у прасветы хмар выглянула сонца. Падняўся лёгкі ветрык, і ўжо бліжэй да поўдня збожжаўборачныя камбайны КСУП «Беліца-Агра» дружна выехалі ў поле, а літаральна ўслед за імі падкаціў УАЗ кіраўніка гаспадаркі Віктара Сінкевіча. Старшыня на свае вочы хацеў паглядзець, як стартуе чарговы дзень жніва.

Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?

Што робіцца сталічнымі службамі, каб Мінск не ператвараўся ў Венецыю?

Летнія трапічныя ліўні становяцца галаўным болем для мінчан і гарадскіх улад: падтопленыя вуліцы і магазіны, плаваючыя машыны, спынены на некалькі гадзін грамадскі транспарт... Сталічныя ўлады каторы год імкнуцца вырашыць праблему гарадскіх патопаў. Год таму будаўніцтвам аб’ектаў ліўневай каналізацыі занялося прадпрыемства «Гардарбуд». Ужо сёлета ў эксплуатацыю будзе здадзены адзін з найбольш буйных праектаў — ліўневы калектар «Яркава». І, як абяцаюць спецыялісты, з паступовай рэалізацыяй усёй праграмы, вады на сталічных вуліцах падчас ліўняў будзе ўсё менш і менш.

Што і пачым можна купіць на школьным кірмашы?

Што і пачым можна купіць на школьным кірмашы?

Праз паўтара месяца пачнецца новы навучальны год — а гэта значыць, што прыйшоў час закупляцца ўсім неабходным для школы. У рэгіёнах і ў сталіцы ўжо разгарнуўся маштабны гандаль! Школьныя кірмашы актыўна пашыраюць асартымент тавараў да новага навучальнага года. Акрамя таго, у гандлёвых аб’ектах афармляюцца спецыяльныя «Куткі школьніка» і «Куткі першакласніка». «Звязда» разабралася, як будзе ажыццяўляцца гандаль у сёлетнюю гарачую пару, а таксама даведалася, колькі ў сярэднім будзе каштаваць апрануць дзіця ў школу.

Колькі каштуе сабраць школьніка да 1 верасня ў сталічных універмагах
294

Колькі каштуе сабраць школьніка да 1 верасня ў сталічных універмагах

Начальнік аддзела развіцця гандлю і паслуг ГА «Сталічны гандаль і паслугі» Анастасія Макарская на прэс-канферэнцыі расказала, колькі каштуе сабраць школьніка да новага навучальнага года ў сталічных універмагах, паведамляе БелТА.

Мабільныя датчыкі фіксуюць хуткасныя парушэнні на 12 участках сталіцы
258

Мабільныя датчыкі фіксуюць хуткасныя парушэнні на 12 участках сталіцы

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць 17 ліпеня на 12 участках сталіцы, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
ДАІ проста падчас рэйду канфіскавала ў гамяльчаніна машыну
257

ДАІ проста падчас рэйду канфіскавала ў гамяльчаніна машыну

На адной з вуліц абласнога цэнтра супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна правялі рэйд, падчас якога спынілі аўтамабіль Fiat. За рулём аказаўся мясцовы жыхар, пазбаўлены права кіравання з-за даўгоў, расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры

У Таджыкістане рыхтуецца анталогія беларускай літаратуры

У Беларусі і Таджыкістана склаліся добрыя літаратурныя адносіны. У мінулыя гады ў Душанбэ выйшаў шэраг кніг з творамі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на таджыкскую мову. Гэта – проза і паэзія Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова, Міколы Мятліцкага, Георгія Марчука, іншых літаратараў нашай краіны. Зараз таджыкскія сябры беларускай літаратуры рыхтуюць анталогію сучаснай беларускай літаратуры. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю