Навiны
Аднаразовую матдапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў
Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 240 тыс. школьнікаў з больш як 115 тыс. шматдзетных сем’яў, паведамляе БелТА.
У Беларусі павялічваюцца мінімальныя адпускныя цэны на льновалакно
У Беларусі з 19 ліпеня павялічаны мінімальныя адпускныя цэны на льновалакно, што рэалізуецца льнозаводамі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 17 ліпеня 2025 года нумар 193, паведамілі БелТА.
Як прафесіяналізм механізатараў і сучасная тэхніка дапамагаюць забяспечыць высокія ўраджаі ў Лёзненскім раёне
Першыя камбайны на Лёзненшчыне выйшлі ў палі ў Дзень Незалежнасці. Напэўна, гэта сімвалічна, бо харчовая бяспека і незалежнасць — паняцці ўзаемна абумоўленыя. Але аграрыі глядзяць не на даты календара, а на стан раслін і надвор’е. І ўсё ж свята ў адным з самых усходніх раёнаў Беларусі атрымалася двайным. Збор ураджаю нездарма называюць «бітвай», але акрамя напружання ўсіх сіл гэта яшчэ натхненне і надзея. Зямля дзякуе чалавеку за клопат, аддае свайму гаспадару плады яго працы.
Чым парадуюць кніжныя навінкі «Звязды»?
Чытаць кнігі разам з сям’ёй ці з сябрамі можа быць добрай традыцыяй, якая падкажа вам агульныя тэмы для размоў і дасць магчымасць паглядзець на звыклае з іншага боку. Сёння расказваем пра новыя кнігі «Выдавецкага дома «Звязда», дзе чытачы розных узростаў абавязкова адшукаюць цікавыя экзэмпляры для прыемнага баўлення часу.
Беларускі рубель умацаваўся да асноўных валют на таргах 18 ліпеня
Беларускі рубель на таргах 18 ліпеня ўмацаваўся да асноўных валют. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: Нельга дапусціць, каб уборачная кампанія праходзіла ў нядбайным рэжыме
Лета сёлета хоць і не вельмі спякотнае, але для аграрыяў традыцыйна — пара гарачая. Уборачная кампанія — найважнейшы этап сельскагаспадарчых работ, які вызначае ў выніку вагу рэспубліканскага каравая, а калі больш глабальна, — стан харчовай бяспекі краіны. І гэты этап нязменна знаходзіцца пад пільнай увагай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Абавязковая традыцыя ўборачнай кампаніі — тэматычная селектарная нарада кіраўніка дзяржавы з усімі адказнымі за жніво — ад міністраў да старшынь райвыканкамаў. На сувязі з Палацам Незалежнасці — уся краіна.
Мінсельгасхарч скарэктаваў мінімальныя экспартныя цэны на мяса і малочную прадукцыю
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Адпаведная пастанова ведамства ад 15 ліпеня № 61 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Вадзім Скрыпчанка звольнены з пасады галоўнага трэнера мінскага «Дынама»
Амаль 70% азімага ячменю прыбрана ў Беларусі
У Беларусі ўбрана 170 тыс. га азімага ячменю-69,3% уборачнай плошчы. Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на васьмі участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на васьмі участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.