
Каля 750 кіламетраў дарог плануюць адрамантаваць на Гомельшчыне ў 2025 годзе
Чарговы ўнёсак у развіццё дарожнай гаспадаркі вобласці... Падарункам для жыхароў і гасцей Гомельшчыны стала адкрыццё пасля капітальнага рамонту ўчастку трасы М10 мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын у Рэчыцкім раёне.

«Святочны час у Дукорскім маёнтку», «Еўфрасіння Полацкая. Святыя літары» і «Гiсторыя кахання»
«Быць лепш: Гісторыя Робі Уільямса», канцэртная праграма «Песні Новага года», «ДискоТека 90-х — 2000-х», «Іван Царэвіч і Шэры Воўк 6», «Зачараваныя», тэматычныя выходныя «Святочны час у Дукорскім маёнтку», «Гiсторыя кахання», «Па слядах Падынгтана», спектакль Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы «Дарагая Алена Сяргеўна», «Еўфрасіння Полацкая. Святыя літары», «Снежная кветка» і «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» — штотыднёвая афіша «Звязды».

Чым здзіўляе Прэзідэнцкая бібліятэка
За гады суверэннага існавання Беларусі дзякуючы падтрымцы дзяржавы ўдалося захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў сферы культуры, у тым ліку і ў бібліятэчнай справе. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, як па даручэнні кіраўніка дзяржавы праходзіў рамонт і мадэрнізацыя будынка Прэзідэнцкай бібліятэкі, хто сёння можа стаць яе чытачом, таксама ўбачыла на свае вочы, як ствараюцца лічбавыя фарматы выданняў і дзе захоўваюцца найстарэйшыя нумары газет.

Самы лепшы пачатак Года добраўпарадкавання
Міхаіл Мірончык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Каменнагорскай выбарчай акрузе № 102:

Як блогеры выканалі мары выхаванцаў дзіцячага дома?
Навагоднія святы — гэта час, калі цуды становяцца рэальнасцю, а дабрыня і клопат аб іншых асабліва важныя. Менавіта з такімі думкамі беларускія блогеры стварылі навагоднюю казку для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы дом № 5 г. Мінска», на якой нам пашчасціла пабываць і даведацца, як праходзіла падрыхтоўка мерапрыемства, пра што просяць выхаванцы дзіцячага дома ў сваіх лістах Дзеду марозу, і нават стаць сведкамі сапраўднага навагодняга цуду.

Лукашэнка падпісаў указ аб Годзе добраўпарадкавання
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ нумар 1, якім 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аграрыі Беларусі сабралі рэкордныя ўраджаі азімага ячменю, рапсу, кукурузы
Па выніках сельскагаспадарчага сезона 2024 года беларускія аграрыі атрымалі рэкордныя валавыя зборы азімага ячменю, кукурузнага збожжа і рапсу. Як удалося дасягнуць уражлівага выніку, БелТА пацікавілася ў начальніка ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Каскевіча.

«Марафон» — пляцоўка для аб’яднання беларусаў
Адзін з найбуйнейшых прамысловых гарадоў Гродзеншчыны 10 і 11 студзеня прымае акцыю «Марафон адзінства». Гэта 13-ы горад, куды завітаў грамадска-культурны фестываль пасля Маладзечна, Гомеля, Жлобіна, Магілёва, Бабруйска, Оршы, Віцебска, Пінска, Баранавіч, Брэста, Мазыра і Салігорска. Дарэчы, завершыць «Марафон» сваё шэсце таксама на Гродзеншчыне. Абласны цэнтр прыме гасцей акцыі 17 і 18 студзеня.

Як туркменка стала выкладаць кітайскую мову ў Беларусі
Лола Рахімбаеўна Атаджанава нарадзілася і вырасла ў Туркменістане, але вось ужо шосты год жыве ў Беларусі, а трэці — працуе настаўніцай у сталічнай гімназіі № 36. Пра вучобу, выбар прафесіі і рашэнне застацца ў беларускай сталіцы дзяўчына расказала ў інтэрв’ю «Звяздзе».

На карысць міждзяржаўных адукацыйных праектаў
Магілёўскі Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт пачынаюць рэалізацыю шэрагу цікавых праектаў. Пра гэта паведаміла прарэктар БРУ па вучэбнай рабоце Наталля Валогіна. Стартам стала адкрыццё ў канцы года на базе БРУ беларуска-расійскага Цэнтра сучасных адукацыйных тэхналогій і гуманітарных навук. Гэта вынік падпісанага паміж ВНУ пагаднення падчас Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у чэрвені 2023 года ў Башкартастане. Удзел у адкрыцці цэнтра браў прарэктар па міжнароднай дзейнасці СПДУ Сяргей Андрушын.