Навiны
Амаль усе ветэраны і грамадзяне, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, ужо атрымалі матдапамогу да Дня Перамогі
Матдапамогу да Дня Перамогі атрымалі каля 97% ветэранаў і грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Новыя рэкрэацыйныя магчымасці батанічнага саду
У Віцебскай вобласці матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць больш за 1,6 тысячы чалавек
Матэрыяльную дапамогу з нагоды Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці атрымаюць больш за 1,6 тысячы ветэранаў, з іх 105 — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым расказала сёння, 5 мая, першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Галадзюк у ходзе пасяджэння аргкамітэта па святкаванні Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці, паведамілі SB.by.
У Беларусі завяршаецца сяўба кукурузы на зерне
На 5 мая пасеяна 341 тысяча гектараў кукурузы на зерне — 96% да плана. Тэмпы працы вышэйшыя за леташнія. У 2024-м на такую дату было 79 адсоткаў, адказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Аб гэтым паведамілі SB.by.
Беларусь і Азербайджан звязвае стратэгічнае партнёрства, праверанае часам
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане. Сёння адбыліся яго перамовы з азербайджанскім калегам Алі Асадавым у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Таксама кіраўнік беларускага ўрада наведаў шэраг аб’ектаў у Баку, якія ўяўляюць цікавасць для беларускага боку. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
Чатырохгадовага хлопчыка выратавалі на вадаёме ў Брэсце
ДАІ: таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе
Таемных продажаў «прыгожых» знакаў не было і не будзе, заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч. Рэгістрацыйныя знакі, нават калі яны падабраныя за 10 або 60 базавых велічынь, не з’яўляюцца ўласнасцю грамадзяніна, А належаць дзяржаве. Пра гэта паведамілі ў Sputnik.
Анлайн і за наяўныя грошы. Як аплаціць саюзную страхоўку на аўто?
Як аўтаўладальнікі ў Беларусі могуць аплаціць саюзную страхоўку, адказаў на пасяджэнні круглага стала начальнік Галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Міністэрства фінансаў Беларусі Сяргей Асенка, паведамілі БелТА.