
У Гродне стартаваў «Марафон адзінства»
Унікальная па змесце і фармаце рэспубліканская грамадска-культурная акцыя ўпэўнена крочыць па горадзе над Нёманам. Тут разгарнулася звыш 20 лакацый, у ліку якіх цікавыя выстаўкі, знакавыя сустрэчы, канцэрты, выступленні ў працоўных калектывах. Новы фармат вельмі горача вітаецца гараджанамі. А для мясцовых улад гэта своеасаблівы экзамен, да якога вельмі сур’ёзна ўсе рыхтаваліся.

«Грамадзянскасць і патрыятызм — неад’емная характарыстыка любога творчага чалавека...»
Ва ўмовах інфармацыйнай вайны, у рэаліях якой мы жывём не першы год, вага і значнасць слова павялічылася ў разы. Асабліва сёння, у разгар важнай для краіны электаральнай кампаніі, якая нашым нядобразычліўцам бы костка ў горле. Слова пісьменніка, чалавека, для якога яно, слова, — рабочы інструмент, сёння важкае і значнае ўдвая. Някрасаўскае «паэтам можаш ты не быць, грамадзянінам — абавязан» застаецца актуальным і ў сучасным грамадстве.

Лукашэнка памілаваў 23 чалавекі, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 23 чалавекі, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Традыцыйная вышыўка народнасці і заваёўвае міжнароднае прызнанне
У Чусюн-Ійскай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) ёсць прымаўка: «Дзеці народнасці і вучацца вышываць тады ж, калі навучыліся трымаць палачкі для ежы», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

«Аладзін», «Я вольны!» і «Мама для маманцёнка»
Спектакль «Гісторыя двух сабак», спектакль «Бясконцая гісторыя», «Фініст. Першы Волат», «Аладзін», «Для тых, хто года не лічыць!», «Носферату», «Віцебскі пленэр з Аляксандрам Алавердзіевым», «Я вольны!», «Я танцую як дэбіл», «Мама для маманцёнка», «Дванаццаць месяцаў» і «Снежная Каралева» — штотыднёвая афіша «Звязды».

У Магілёўскай вобласці да датэрміновых выбараў усё гатова
Пра гэта паведаміў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса падчас сустрэчы з журналістамі.

У Мінску ўрачыста адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ і БДТУ
Свой часовы камфартабельны дом падзеляць студэнты двух універсітэтаў — БНТУ і БДТУ. Новы, з іголачкі, будынак па архітэктуры пераклікаецца са знакамітым навучальным корпусам БНТУ, які знаходзіцца побач, а ўнутры проста «дыхае» камфортам. Блокі з пакоямі на 2 або 3 месцы, у кожным — асобныя кухня, санвузел і душавы пакой. Ёсць у інтэрнаце спартыўная і трэнажорная залы, пральня, кафэ і іншыя сучасныя выгоды, якія можна пералічваць вельмі доўга, як, зрэшты, і апісваць эмоцыі студэнтаў, якія толькі ўсяліліся ў новае жыллё.

Чым сёння ўражвае палеская Лунінеччына?
Лунінецкі раён — гэта самабытны і гасцінны край у самым сэрцы беларускага Палесся. Размешчаны за 228 кіламетраў ад Брэста, горад Лунінец трывала асацыіруецца з клубніцамі. А яшчэ гэта ціхае месца, дзе шмат зеляніны і заўсёды пануе прыемная атмасфера. У розны час тут жылі і працавалі многія вядомыя людзі, а старадаўнія пабудовы захоўваюць памяць аб гісторыі.

Лунінецкая ЦРБ выкарыстоўвае сучасныя падыходы да дыягностыкі і лячэння
Ужо добрай традыцыяй для Лунінецкай ЦРБ стала штогод уводзіць новыя аб’екты, якія робяць працэсы дыягностыкі і лячэння яшчэ больш эфектыўнымі. Мы наведалі гэту ўстанову, каб даведацца, як там ідуць справы і з якімі навінкамі яны завяршылі 2024 год.

Падведзены вынікі акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»
Акцыя «Нашы дзеці» ахапіла больш за мільён дзяцей. Матэрыяльная дапамога ўстановам, дзе яны выхоўваюцца, вучацца ці лечацца, склала 8 мільёнаў рублёў. Больш за 550 тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі «Ад усёй душы». Падчас мерапрыемстваў сабрана больш за два мільёны рублёў, якія накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыяльных пансіянатаў і бальніц сястрынскага догляду, дапамогу і падтрымку пажылых грамадзян.