Навiны
Мінадукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ
У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ў 2025 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2025 года нумар 56, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Качанава: Мы не проста ў вас верым — мы вас любім і ганарымся
У гэты чацвер Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўрачыста сустракала гасцей — выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій з ліку асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Уручыць доўгачаканыя дыпломы, заслужаныя ўзнагароды і павіншаваць маладых людзей з заканчэннем вучобы прыехалі Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Акадэмія МУС. Як рыхтуюць высокакваліфікаваных спецыялістаў
Акадэмія МУС рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў дзякуючы перадавым адукацыйным методыкам і вопытным выкладчыкам. Як праходзіць навучанне, якія ўмовы створаны для студэнтаў — карэспандэнт «Чырвонкі. Чырвонай змены» даведалася, наведаўшы ўстанову адукацыі.
У Белдзяржуніверсітэце пройдзе некалькі міжнародных навуковых форумаў
У іх прымуць удзел 180 вучоных з трох краін. Даследчыя ініцыятывы будуць прысвечаны пытанням развіцця беларускай палітычнай навукі, актуальных пытаннях тэорыі і практыкі перакладу, міжнароднага прыватнага права. Прымаюць удзельнікаў юрыдычны факультэт, а таксама факультэты сацыякультурных камунікацый і міжнародных адносін.
Ва ўніверсітэтах з’явіцца дысцыпліна аб асновах выкарыстання тэхналогіі ШІ
З наступнага года ва ўсіх універсітэтах з’явіцца дысцыпліна «Асновы выкарыстання тэхналогіі штучнага інтэлекту». Аб гэтым журналістам расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец на адкрыцці заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «Інжынеры будучыні», перадае БелТА.
Штогод у сельгасарганізацыі накіроўваецца каля 6 тысяч маладых спецыялістаў
У 2024-м прадпрыемствы аграрнай галіны прынялі каля 1,4 тысячы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і 4,2 тысячы працаўнікоў з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй. Колькі іх застаецца пасля адпрацоўкі неабходнага тэрміну і што патрэбна, каб заставаліся ўсе? Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным распрацаваць стандартны сацыяльны пакет для маладых спецыялістаў, якія будуць працаваць на вёсцы. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на абласным фестывалі «Дажынкі-2024» у Полацку.
Прафесійная адукацыя — прэстыжна і перспектыўна
Кажуць, штучны інтэлект, які пераможна крочыць па планеце, хутка зробіць незапатрабаванымі многія «інтэлігентныя» прафесіі. Але ён ніколі не зможа замяніць таго, хто стварае матэрыяльныя даброты, працуе рукамі. Нездарма менавіта пра людзей, якія могуць і ўмеюць якасна змайстраваць або падрамантаваць, у народзе спрадвеку кажуць — «залатыя рукі».
Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2025/2026 навучальным годзе
Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2025/2026 навучальным годзе. Графік вызначаны лістом Міністэрства адукацыі, які размешчаны на сайце ведамства, паведамляе БелТА.
Вальфовіч: Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны
Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас наведвання Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.
Выстаўку «Адукацыя і кар’ера» за тры дні наведалі больш за 15 тысяч чалавек
Арганізатары форуму меркавалі, што ў гэтым годзе яго межы пашырацца, таму было прынята рашэнне перайсці з больш сціплых памяшканняў на сур’ёзную выставачную пляцоўку. Але і «Рамонак» з цяжкасцю змяшчаў усіх ахвотных наведаць мерапрыемства: колькасць гасцей дадала траціну да чаканых 12 тысяч. Мэтавай аўдыторыяй выступіла моладзь.