Навiны
Моладзь Магілёўшчыны робіць выбар за мірнае неба і квітнеючую Беларусь
У першы дзень датэрміновых выбараў у фае Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (БРУ), дзе размясціўся ўчастак для галасавання № 1 Ленінскага раёна Магілёва, ужо з раніцы панавала ўрачыстая атмасфера. У спісах галасуючых на гэтым участку 1668 выбаршчыкаў, 13 з іх зробяць свой выбар упершыню. За 10 хвілін да пачатку галасавання дэманструецца, што празрыстая скрыня для датэрміновага галасавання пустая, і апячатваецца членамі ўчастковай камісіі пад уважлівым позіркам назіральнікаў. У 12.00 першы выбаршчык бярэ бюлетэнь. Ім стала студэнтка першага курса МДУ імя А.Куляшова Дар’я Ніжагародава. Для яе гэта важная падзея адбылася ў жыцці упершыню.
Ярмошына: Ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару
На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася заслужаны юрыст Беларусі, старшыня ЦВК у 1996-2021 гадах Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з упершыню галасуючымі ў Магілёве. На мерапрыемстве ў Беларуска-Расійскім універсітэце сабраліся 300 юных удзельнікаў цяперашняй электаральнай кампаніі, перадае БелТА.
Блогеры стварылі рэкламу Прыдняпроўскаму краю
Пра гэта паведаміў падчас фінальнага мерапрыемства рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў» старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Магілёўскі Дом дзіцяці атрымаў неабходнае лячэбнае абсталяванне
У рамках акцыі «Нашы дзеці» аддзяленню паліятыўнай медыцынскай дапамогі спецыялізаванай установы перададзены два новых апарата ШВЛ. Падарунак ад Беларускага фонду міру ўручылі старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання Андрэй Нікіцін і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка.
Магілёўская вобласць адзначае 87-ы Дзень народзінаў
15 студзеня 1938 года рашэннем першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была створана Магілёўская вобласць. Сёння гэта сучасны рэгіён незалежнай Беларусі, які стабільна развіваецца і дэманструе годныя вынікі ў розных галінах народнай гаспадаркі. З нагоды агульнага свята жыхароў Прыдняпроўскага краю павіншавалі губернатар вобласці Анатоль Ісачэнка і старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін.
Міжнародныя назіральнікі знаёмяцца з ходам падрыхтоўкі да выбараў у Магілёве
Місія назіральнікаў ад СНД пачала сваю работу па маніторынгу за ходам падрыхтоўкі да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 18 снежня. Сёння яе прадстаўнікі намеснік генеральнага сакратара СНД Нурлан Сейцімаў і саветнік выканкама СНД Алена Шамаль азнаёміліся з работай абласной выбарчай камісіі, а таксама манітораць тэрытарыяльныя выбарчыя і участковыя камісіі Магілёва
Магілёўскую вобласць вызвалілі за тыдзень
28 чэрвеня 1944 года Масква салютавала 20 артылерыйскімі залпамі з 244 гармат у гонар войскаў фронту, якія фарсіравалі Днепр і вызвалілі Магілёў, Шклоў і Быхаў. Наогул, у ходзе аперацыі «Баграціён» на працягу тыдня — з 23 да 30 чэрвеня 1944 года была вызвалена практычна ўся заходняя Магілёўшчына. Нягледзячы на загад фюрара трымацца да апошняга салдата, немцы пад націскам савецкай арміі імкліва здавалі пазіцыі, практычна без бою пакідаючы райцэнтры вобласці. Жорсткія баі разгортваліся ў асноўным за невялічкія населеныя пункты. Сярод іх — Стараселле Шклоўскага раёна, круглянскія вёскі Храпы і Цяцерын. Сёння гэта месцы народнай славы і гонару, куды ідуць людзі, каб схіліць галовы перад мужнасцю савецкіх вызваліцеляў.