Навiны
У Віцебскай вобласці матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі атрымаюць больш за 1,6 тысячы чалавек
Матэрыяльную дапамогу з нагоды Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці атрымаюць больш за 1,6 тысячы ветэранаў, з іх 105 — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым расказала сёння, 5 мая, першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Ірына Галадзюк у ходзе пасяджэння аргкамітэта па святкаванні Дня Перамогі ў Віцебскай вобласці, паведамілі SB.by.
Сергяенка ацаніў абстаноўку ў Віцебскай вобласці ў сферы сельскай гаспадаркі
Ад развіцця сельскай гаспадаркі залежыць і жыццё населеных пунктаў, жыццё людзей.
Кіраўнік дзяржавы прыняў кадравае рашэнне па паўночным рэгіёне
На «рэгіянальным» тыдні Прэзідэнта адбыліся і кадравыя змены ў рэгіёнах. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Сяргея Ляўковіча першым намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
ААТ «Віцебскія дываны» выпусціла калекцыю, прымеркаваную да 80-годдзя Перамогі
«Мы павінны гэта ўсё развіваць тут»
Развіццё пасёлкаў гарадскога тыпу і дрэваапрацоўку абмяркоўвалі з Прэзідэнтам на прыкладзе Копысі
Літвіновіч і Бардзілоўская перамаглі ў сінхронных скачках на турніры ў Віцебску
У Віцебску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Валерыя Вагеля, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.
Аграрыі краіны выязджаюць у палi пад дзяржаўным i гiстарычным сцягамi
Iдэя нарадзiлася на Гродзеншчыне. Механiзатары Гродзенскага раёна праводзяць пасяўную кампанiю пад двума сцягамi — Сцягам Перамогi i дзяржаўным сцягам Беларусi.
У Віцебску людзі з інваліднасцю маюць магчымасць іграць у футбол
Здараецца, што людзі, звычайнае жыццё якіх перарвала інваліднасць, поўнасцю губляюць сэнс жыць далей, апускаючы рукі. Аднак у Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» добра ведаюць, як пераўтварыць абмежаванасць здароўя ў перавагу і знайсці сябе, бо менавіта ў горадзе на Дзвіне дзейнічае адзіная ў Беларусі каманда па футболе на электракалясках.