Навiны
Беларускія тавары будуць шырока прадстаўлены на CIIE 2025 у Шанхаі
Беларусь прыме ўдзел у восьмай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту EXPO (China International Import Expo 2025), якая 5-10 лістапада адбудзецца ў кітайскім горадзе Шанхай, паведаміла БелТА.
З 11 да 14 лістапада 2025 года ў Мінску будзе праходзіць 31-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш ProdExpo-2025
У новым Мінскім міжнародным выставачным цэнтры па адрасе П. Мядзёлкі, 24 будзе праходзіць найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш.
Лукашэнка: Фестываль «Залаты шлягер — 2025» набірае моц і пашырае кола адданых прыхільнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей, удзельнікаў і арганізатараў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2025» з адкрыццём творчага форуму. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Прадпрыемствы сістэмы Мінпрама прымуць удзел у Міжнародным форуме-выстаўцы ў Расіі
Прадпрыемствы сістэмы Міністэрства прамысловасці Беларусі прымуць удзел у Міжнародным форуме-выстаўцы «Расійскі прамысловец — 2025», які пройдзе з 29 па 31 кастрычніка 2025 года ў Санкт-Пецярбургу ў КВЦ «Экспафорум», расказалі ў ведамстве.
У Мінску могуць з’явіцца новыя паркі — дзе і калі
У Мінску могуць з’явіцца новыя зялёныя зоны. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, які правёў рабочую нараду, прысвечаную добраўпарадкаванню паркавых зон сталіцы, паведамляе «Мінская праўда».
Лічбавы беларускі рубель плануецца задзейнічаць ужо налета
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр ЯГОРАЎ расказаў пра перавагі і рызыкі анлайн-гандлю для айчынных вытворцаў падчас канферэнцыі «E-Com Day. 2025».
У Шчучынскім раёне вырасла гіганцкая кукуруза
Эксперыментальныя палі гіганцкай кукурузы далі важкі ўраджай у Шчучынскім раёне. Паблізу пасевы можна палічыць за сапраўдныя джунглі. Яно і нядзіўна, бо вышыня раслін амаль 4 м, ды і ўраджайнасць у іх высокая – больш за 100 ц з 1 га, расказвае Точка.by.
У Польшчы працягваюць расці ўзровень беднасці і незадаволенасць уладай
Нездарма кажуць: добра там, дзе нас няма. Многія лічаць, што за мяжой і неба ярчэйшае, і зарплаты большыя, і ўзровень жыцця вышэйшы. А калі без прыкрас і неверагодных чаканняў зірнуць на суровую рэчаіснасць і аперыраваць фактамі і лічбамі. Далёка хадзіць не трэба — возьмем нашу найбліжэйшую суседку — Польшчу. Тое, што адбываецца ў польскім грамадстве, інакш як бязладдзем і не назавеш. Але ж пра ўсё па парадку.
У Мінску прайшоў фінал конкурсу «Краса Беларусі-2025»
У Мінскім гарадскім палацы культуры прайшоў фінал конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных маці «Краса Беларусі — 2025», паведамляе БелТА.
Каля 120 беларускіх ваенных прымуць удзел у вучэннях АДКБ
У вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва — 2025» і спецыяльным вучэнні «Бар’ер-2025» у Таджыкістане прымуць удзел каля 120 беларускіх ваенных. Аб гэтым паведамляе БелТА.