Навiны
Беларусы заваявалі сем медалёў чэмпіянату Еўропы
Лічба тыдня. Сем медалёў заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе. Адзінае золата ў скарбонку беларускай зборнай прынесла Аліна Шаўчук, якая стала мацнейшай у катэгорыі да 68 кг. Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 86 кг). Бронзавымі прызёрамі сталі Наталля Варакіна (да 50 кг), Анастасія Зімянкова (да 76 кг), Арыян Цютрын (да 57 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг) і Кірыл Маскевіч (да 97 кг, грэка-рымская).
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі форума па ўстойлівым развіцці
Сёння ў Кіраўскім раёне адбылася заключная частка двухдзённага V Магілёўскага рэгіянальнага форума па ўстойлівым развіцці. Магілёўская вобласць першая сярод рэгіёнаў распрацавала ўласную Стратэгію рэгіянальнага развіцця. І яна ляжыць у аснове той дзейнасці, якую праводзіць кіраўніцтва рэгіёна.
Прафсаюзы дапамаглі вярнуць работнікам больш за 8 мільёнаў рублёў
У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі грамадскага кантролю па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў за мінулы год. Прававыя інспектары працы ФПБ на пастаяннай аснове праводзяць маніторынгі і праверкі. Нагадаем, што для правядзення такіх мерапрыемстваў згоды ці дазволу кіраўніка арганізацыі не патрабуецца.
Вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі падвялі на Гольмельшчыне
З актывам рэгіёну ў рамках калегіі камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама сустрэўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў. Па ацэнцы спікера, пэўныя поспехі і дасягненні ў рабоце ідэалагічнай вертыкалі Гомельшчыны па выніках мінулага года відавочныя. Тым ні менш работа ідэалагічнага кірунку ў цэлым у перадэлектаральны і электаральны час выявіла кропкі для далейшага росту.
У Віцебску падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу «Жанчына года-2024»
Месцам сустрэчы напярэдадні 8 Сакавіка стала канцэртная зала «Віцебск», дзе сабраліся прадстаўніцы прыгожага полу з Віцебшчыны, якія сталі лепшымі ў сямі намінацыях. З прывітальным словам да тых, хто сёлета ўдастоены высокага звання, звярнуўся старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
На калегіі МУС падвялі вынікі службовай дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў
Адкрываючы калегію, на якой таксама абмеркавалі задачы на бягучы год, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падзякаваў асабоваму складу за добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў у 2024 годзе, у тым ліку пры забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў час значных палітычных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.
У «Раўбічах» праходзяць міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне «Кубак мацнейшых»
Героі тыдня. У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне «Кубак мацнейшых». З першых дзён турніру клас паказваюць і беларускія біятланісты. Дзінара Смольская заваявала сярэбраны медаль у спрынтарскай гонцы, у гонцы праследавання. Антон Смольскі выйграў спрынт. Яшчэ адзін беларускі спартсмен Ілья Аўсеенка стаў бронзавым прызёрам гэтай гонкі. Першым Антон Смольскі фінішыраваў і ў гонцы праследавання. Беларус Сцяпан Данілаў — на трэцім месцы.
Вальфовіч расказаў пра задачы МНС на 2025 год
У мінулым годзе ў Беларусі падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый выратавалі 828 чалавек, з іх 99 — дзеці. Пры гэтым прадухілена знішчэнне каля 2 тысяч будынкаў і 346 адзінак тэхнікі. Такая інфармацыя прагучала на пасяджэнні калегіі ратавальнага ведамства ў Мінску, падчас якога падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны сёлетнія перспектывы, паведаміла БелТА.
Вынікі археалагічных і навуковых даследаванняў стануць адкрытыя для шырокіх колаў грамадства
Розныя этапы гісторыі краіны будуць адлюстраваны ў экспазіцыі новага Нацыянальнага гістарычнага музея, работы па будаўніцтве якога, згодна з адпаведным указам Прэзідэнта, павінны пачацца сёлета. Пакуль гаворка пра праект — мяркуецца, што сам будынак будзе займаць каля 20 тысяч квадратных метраў. Разглядаецца і сімвалічнае ўвасабленне ў прасторы — у выглядзе карты Беларусі. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза.
Канкурэнтная барацьба ў прававым полі
Цэнтральная выбарчая камісія падвяла папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі. Перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, за якога выбаршчыкі аддалі 5 136 293 галасы. Вынікі ў панядзелак агучыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.