Навiны
Праца над канцэпцыяй археалагічнага музея пад адкрытым небам блізіцца да завяршэння
Самыя маштабныя раскопкі за перыяд незалежнасці Рэспублікі Беларусь — на рацэ Менцы. Удзел у іх бралі сотні студэнтаў з 17 ВНУ краіны. А статус археалагічнага комплексу на рацэ Менцы змяніўся з трэцяй катэгорыі (у якую ўваходзяць помнікі мясцовага значэння) да другой — цяпер гэта помнік рэспубліканскага значэння. Пра ход даследчых і рэстаўрацыйных работ на гэтым аб’екце расказаў Аляксей Аўласовіч, загадчык цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Старажытныя помнікі культуры размешчаны ў Нацыянальным мастацкім музеі
Да 6 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі можна пазнаёміцца з нетыповым для гэтай выставачнай пляцоўкі праектам «Мастацтва ў археалогіі», куратарам якога выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Дзмітрый Моніч. Згодна з азначэннем стваральнікаў, экспазіцыя — своеасаблівая справаздача музея аб яго дзейнасці па вывучэнні старажытных помнікаў культуры і мастацтва і іх захаванні. Прэзентацыя падобнай выстаўкі яшчэ і нагода для прыцягнення ўвагі археолагаў і актывізацыі супрацоўніцтва з навуковымі інстытуцыямі, якія займаюцца раскопкамі.
У правінцыі Ганьсу знайшлі сляды дыназаўра узростам больш за 100 мільёнаў гадоў
Навукова-даследчыя групы з Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук, Сельскагаспадарчага ўніверсітэта Ганьсу і Музея правінцыі Ганьсу абвясцілі аб унікальным адкрыцці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».