Навiны
На сталічныя вуліцы выходзіць мабільны кантроль
У Мінску пачаў працаваць мабільны комплекс кантролю платных парковак. Спецыяльны аўтамабіль, які ўжо прайшоў сертыфікацыю і атрымаў пацверджанне як сродак вымярэння, штодня будзе аб’язджаць зоны платнай паркоўкі і фіксаваць нумарныя знакі.
Ад савецкай спадчыны ЗіУ да беларускай сучаснасці: якімі былі тралейбусы ў гісторыі Мінска
Ужо хутка мінскія «рагацікі» адзначаць сваё 64-годдзе. Першы тралейбус у беларускай сталіцы выехаў на маршрут 19 верасня 1952 года. За ўвесь перыяд свайго існавання тралейбус праходзіў праз перыяды росквіту і заняпаду, але ўжо ў наш час мінская тралейбусная сістэма стала самай вялікай у свеце па колькасці і даўжыні маршрутаў: больш як 60 маршрутаў з агульнай працягласцю сеткі 240 кіламетраў. Успомнім, хто вазіў мінчан па вуліцах сталіцы ў розныя перыяды часу.
Лукашэнка зацвердзіў змены ў сферы чыгуначнага транспарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту». Аб гэтым паведамляе БелТА.
Надзея Каткавец сустрэлася з працоўным калектывам «Магілёўаблаўтатранса»
Памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец прыняла ўдзел у Адзіным дні інфармавання, які прайшоў на прадпрыемстве «Магілёўаблаўтатранс». Тэма размовы — забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў дарожнага руху.
Мінтранс прапрацоўвае новыя фарматы работы ў сферы воднага турызму
Мінтранс прапрацоўвае новыя фарматы работы ў сферы воднага турызму. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Руслан Мароз, паведамляе SB.by.
Для эвакуацыі пасажыраў атакаванага дронам аўтобуса ў Бранскай вобласці выехала спецгрупа з Гомеля
Для эвакуацыі пасажыраў і вадзіцеляў атакаванага дронам аўтобуса ў Бранскай вобласці з Гомеля выехала спецгрупа. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Гомельскім аблвыканкаме.
Беларускі пасажырскі аўтобус атакаваны ў Бранскай вобласці
Пасажырскі аўтобус, які рухаецца па маршруце Мінск — Гомель — Анапа, пацярпеў у выніку атакі БПЛА па стаянцы аўтатранспарту ў раёне пагранперахода Чырвоны камень Бранскай вобласці, паведамляе БелТА.
Дадатковы транспарт пусцяць у Александрыю ў час свята «Купалле»
На беразе Дняпра ў Шклоўскім раёне 11 ліпеня разгорнецца рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Для зручнасці гасцей фестывалю ў дні яго правядзення будзе арганізаваны дадатковы транспарт, паведамілі БелТА у Магілёўскім аблвыканкаме.
Ford адклікае больш за 741 тыс. аўтамабіляў у ЗША з-за дэфекту трансмісіі
Амерыканскі аўтавытворца Ford Motor адклікае 741,195 тыс. аўтамабіляў у ЗША з-за дэфекту сістэмы трансмісіі, які можа прывесці да пашкоджання вузла паркоўкі, што здольна выклікаць самаадвольны рух аўтамабіля. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на Нацыянальнае ўпраўленне па бяспецы дарожнага руху (NHTSA). Расказала БелТА
Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН: любыя спробы запалохвання і пагроз у адрас Беларусі і яе кіраўніцтва недапушчальны
Любыя спробы націску або запалохвання, ультыматумы, пагрозы ў адрас Беларусі і яе кіраўніцтва недапушчальны. Аб гэтым заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў на тэрміновым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, скліканым у сувязі з атакай беспілотніка на аўтобус з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці Расіі, паведамляе БелТА.