Навiны
Навучэнцы інжынерных класаў Віцебскай вобласці ўпершыню збяруцца на форум
Яго пляцоўкай стане ПДУ імя Ефрасінні Полацкай. Гэты ўніверсітэт з’яўляецца асноўнай кузняй інжынерных кадраў шырокага профілю — ад інфармацыйных тэхналогій да будаўніцтва, нафтахіміі і электраэнергетыкі — на Віцебшчыне.
Духоўны прыстанак: Жыровічы
У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні духоўных цэнтраў, якія стануць новымі кропкамі прыцяжэння для вернікаў. З такой прапановай у лютым на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых канфесій выступіў Прэзідэнт. Праваслаўныя католікі, іўдзеі і мусульмане ўжо вызначылі месцы, на базе якіх будзе весціся дзейнасць, накіраваная на ўмацаванне згоды ў грамадстве, асвету, захаванне і вывучэнне духоўных і культурных традыцый. На ўзроўні Ураду рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы цэнтраў прыцяжэння для вернікаў.
Шапачныя баі, казакі з шашкамі, чай з самавара на дровах. Чым здзівіць ЗЛЖ-фестываль у Полацку
У Полацку 8 лістапада адбудзецца міжнародны ЗЛЖ — фестываль «Здаровая краіна — здаровая нацыя». Пра гэта паведамілі БелТА ў Полацкім райвыканкаме.
Полацкі арган загучыць для гасцей міжнароднага фестывалю «Званы Сафіі»
Першы канцэрт праграмы адбудзецца 26 кастрычніка. Яго падрыхтавала пастаянная арганістка Сафійскага Сабора, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая. Менавіта ёй належала ідэя арганнага фестывалю ў Полацку, дзе з’явіўся шыкоўны інструмент, выраблены адмыслова для гэтай канцэртнай залы адной з найстарэйшых чэшскіх фірм: у ім 3905 труб з розных парод дрэва і асаблівых металічных сплаваў, 48 рэгістраў, 3 ручныя клавіятуры і адмысловая сістэма нажных педаляў. Яго стварылі 40 гадоў таму, з таго часу полацкі арган лічыцца найлепшым у Беларусі, што ацанілі выдатныя айчынныя і замежныя музыканты з больш чым 20 краін. А сёлета ў фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Японіі.
У Полацку на сямейным форуме гаварылі аб самых важных каштоўнасцях
Аснова моцнай дзяржавы
Якімі прынцыпамі ў рабоце са сваімі выбаршчыкамі кіруецца Святлана Адзінцова
«Родны край...» падарожнічае па Віцебшчыне
У Полацкім раёне абрушылася пліта аўтамабільнага моста
У Полацкім раёне абрушылася пліта аўтамабільнага моста. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Наваполацкі рэгіянальны комплекс па абыходжанні з адходамі плануюць адкрыць у лістападзе
Будаўніцтва Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА) выйшла на фінальную стадыю. Аб гэтым паведаміў дырэктар УП «Біямехзавод бытавых другасных рэсурсаў» Сяргей Вялюга, паведамляе БелТА.