Навiны
Маркаў: Блогер — не проста той, хто «пілуе кантэнт», а асоба са стрыжнем
Для таго, каб трансляваць сваё меркаванне, блогер павінен быць асобай са стрыжнем, заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў на палях II форуму блогераў Беларусі «БлогБай. Сіла ў праўдзе!», перадае БелТА.
Ці з’явіцца ў Беларусі ўласны дзіцячы тэлеканал? Адказаў міністр інфармацыі
Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў аб тым, ці з’явіцца ў Беларусі ўласны дзіцячы тэлеканал, паведамляе БелТА.
Маркаў пра інтэрв’ю Лукашэнкі: Беларусь можа стаць мостам дамоўленасцяў паміж Захадам і Усходам
Беларусь можа стаць мостам дамоўленасцяў паміж Захадам і Усходам. Такім меркаваннем падзяліўся міністр інфармацыі Марат Маркаў, каментуючы інтэрв’ю кіраўніка дзяржавы амерыканскаму часопісу Time, паведамляе БелТА.
Маркаў: Мы — пераможцы ў той вайне, і Беларусь гэта памятае
Мы — пераможцы ў той вайне, і гэта галоўны крытэр, які адрознівае нас ад тых, хто спрабуе нашу памяць замараць. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, паведамляе БелТА.
Эксперты — аб Дырэктыве № 12: Знакавы крок, які ўмацоўвае падмурак нашага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці
Падпісанне Прэзідэнтам Дырэктывы № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» — свайго роду сведчанне сталасці нашага грамадства. Беларусы, будуючы сваю незалежную дзяржаву, дасягнулі таго ўзроўню развіцця як нацыя, калі можна сур’ёзна і з разуменнем не толькі гаварыць пра хлеб надзённы, але шукаць і знаходзіць сэнсы існавання і развіцця народа, краіны, яе суверэнітэту. Гэты дакумент не толькі для кіраўнікоў, яго павінен вывучыць кожны. Гэта, як было вобразна сказана, буквар грамадзяніна. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, зацверджаныя Дырэктывай, даюць канкрэтны адказ на важныя для асэнсавання саміх сябе пытанні — хто мы, па якой дарозе ідзём, якімі арыенцірамі кіруемся. Толькі ведаючы адказ на іх, насельніцтва пэўнай тэрыторыі сапраўды становіцца грамадзянамі пэўнай краіны.
Як супрацьстаяць інфармацыйным укідам?
Як інфармацыйныя войны ўплываюць на свядомасць людзей, як супрацьстаяць інфармацыйным укідам і прадухіліць спробы каляровых рэвалюцый і захаваць канстытуцыйны строй? Эксперты далі адказ на гэтыя пытанні.
Маркаў: Кліпавае мысленне робіць чалавека прымітыўным
Кліпавае мысленне робіць чалавека прымітыўным, а кніга пашырае светапогляд, заявіў журналістам міністр інфармацыі Марат Маркаў перад адкрыццём XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае БелТА.
«Пацвярджэнне курса на адкрытасць нашай краіны знешняму свету»
Амерыканскі блогер Марыа Наўфал, які ўзяў у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі паўтарагадзіннае інтэрв’ю, зрабіў справядлівую выснову аб тым, што беларускі лідар — унікальны і вельмі моцны палітык, які шчыра жадае міру. Пра гэта разважаюць нашы эксперты.
Узровень даверу да дзяржаўных СМІ расце
Аб тым, наколькі важна сёння даваць чытачу і гледачу правераную праўдзівую інфармацыю, аб тым, што менавіта яна — галоўная зброя ў інфармацыйным супрацьстаянні, ішла размова на выніковай калегіі Міністэрства інфармацыі.