Top.Mail.Ru

Навiны

Крычаў прымае абласныя «Дажынкі»

Крычаў прымае абласныя «Дажынкі»

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2025» праходзяць сёння ў Крычаве. Падчас фестывалю будуць працаваць дзясяткі тэматычных пляцовак, адбудуцца цырымоніі ўзнагароджання, канцэрты, а таксама адкрыццё новай паліклінікі.


Чупрыс — аграрыям: Вы ўмееце вырошчваць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам краіны здароўе і жыццё
402

Чупрыс — аграрыям: Вы ўмееце вырошчваць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам краіны здароўе і жыццё

Вы ўмееце вырошчваць і збіраць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам нашай краіны здароўе і жыццё. З такімі словамі звярнулася намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс да хлебаробаў Гомельскай вобласці на рэгіянальным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2025», сталіцай якога сталі Лельчыцы, перадае БелТА.

Вольга Чупрыс падзякавала хлебаробам за іх вялікую працу ў імя працвітання роднай краіны. "Віншаванні — ад самага сэрца, ад душы. Вы ўмееце рабіць тое, што іншыя не ўмеюць. Вы ўмееце вырошчваць і збіраць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам нашай краіны здароўе і жыццё", — звярнулася да аграрыяў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Прэзідэнт кажа, што няма лепшай працы, чым праца на зямлі. Ваша праца самая надзейная", - зрабіла акцэнт Вольга Чупрыс.

Яна пажадала аграрыям моцнага здароўя, удачы, шчасця. «Каб у вашых сем’ях панавала шчасце. Каб вашы дзеці былі здаровыя і радасныя. Новых працоўных поспехаў і подзвігаў вам», — заключыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 

За шматгадовую плённую працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Вольга Чупрыс уручыла хлебаробам Гомельскай вобласці заслужаныя ўзнагароды.

Лельчыцы сустракаюць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2025» абноўленай інфраструктурай і святочнай атмасферай
511

Лельчыцы сустракаюць абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2025» абноўленай інфраструктурай і святочнай атмасферай

Святочнае шэсце, прэзентацыі падворкаў і падарункі гарпасёлку

Старшыня Крычаўскага райвыканкама — пра «Дажынкі», моцныя рэгіёны і гарадскую эстэтыку

Старшыня Крычаўскага райвыканкама — пра «Дажынкі», моцныя рэгіёны і гарадскую эстэтыку

Крычаў яшчэ на мінулым тыдні распачаў шэраг святкаванняў, прысвечаных чарговай гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада. А ў гэту суботу ён стане цэнтрам прыцягнення для аграрыяў з усёй Магілёўшчыны — сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025». Пра тое, што зроблена ў ходзе падрыхтоўкі да свят, а таксама аб тым, чым горад прывабны для бізнесу і жыцця, — у размове карэспандэнта «Звязды» са старшынёй Крычаўскага райвыканкама Аляксеем Шараем.

Белаазёрск рыхтуецца да брэсцкіх «Дажынак»

Белаазёрск рыхтуецца да брэсцкіх «Дажынак»

Добраўпарадкаванне, новыя сацыяльныя аб'екты і перспектыўныя праекты
Сталіцай «Дажынак» Мінскай вобласці ў 2026 годзе стане Дзяржынск
419

Сталіцай «Дажынак» Мінскай вобласці ў 2026 годзе стане Дзяржынск

Сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі» 2026 года стане Дзяржынск, перадае БелТА.

Самыя вялікія караваі і падарункі гораду прадставілі на «Дажынках» у Заслаўі

Самыя вялікія караваі і падарункі гораду прадставілі на «Дажынках» у Заслаўі

Працягваем святкаваць з размахам!
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю