Навiны
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адказаў на пытанні маладых спецыялістаў Міншчыны
Арэнднае жыллё, заходняя прапаганда, беспрацоўе...
Шматдзетных маці ўшаноўвалі і віншавалі па ўсёй краіне
У жыцці кожнага з нас мама — галоўны і самы блізкі чалавек. Яе любоў, клопат і вера патрэбныя нам у любым узросце — яны служаць апорай і арыенцірам у жыцці, саграваюць і надаюць сіл у цяжкія хвіліны. З нагоды свята карэспандэнты «Звязды» пацікавіліся, як ушаноўвалі шматдзетных маці ў рэгіёнах краіны.
У Маладзечанскім раёне адкрыўся новы парк адпачынку па праекце грамадзянскіх ініцыятыў
Ён размясціўся ў аграгарадку Беразінскае.
«Менш гаварыць — больш рабіць». Лукашэнка пачаў рабочую паездку ў Салігорск з канкрэтнай парады
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў рабочую паездку ў Салігорскі раён з канкрэтнай парады кіраўніцтву Мінскай вобласці і чыноўнікам у цэлым — менш гаварыць, а больш рабіць, каб не стаць «прозаседавшимися», як пісаў класік, паведамляе БелТА.
Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці
Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінскай вобласці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Кушнарэнка правядзе прыём грамадзян 17 верасня ў Жодзіне
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка 17 верасня правядзе прыём грамадзян у Жодзіна. Пра гэта паведамляе БелТА.
Ключы ад кватэр у Мар’інай Горцы атрымала 51 сям’я ваеннаслужачых
Падарунак да свята дэсантнікаў.
У Чэрвені адкрылі новы аддзел па НС і мадэрнізаваную пажарную часць
У Чэрвені, што ў Мінскай вобласці, урачыста адкрылі новы адміністрацыйна-бытавы будынак Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і мадэрнізаваную пажарную аварыйна-выратавальную часць № 1. Гэтыя аб’екты забяспечаць бяспеку звыш 33 тысяч жыхароў раёна і стануць важным крокам у павышэнні эфектыўнасці работы ратавальнікаў.
Ці магчыма перавесці «садовы» домік у жылое памяшканне, калі ён не ў садаводчым таварыстве, а ў вёсцы?
Надзея Мікалаеўна пражывае ў в. Васілінкі Слуцкага раёна. Жанчына марыць аб тым, каб перавесці свой садовы домік у «жылы», але мясцовыя ўлады не даюць на гэта дазвол. Як паведаміла жанчына, у 1992 годзе па рашэнні райвыканкама ёй індывідуальна выдзелілі ўчастак паміж жылымі дамамі ў вёсцы. «Там можна было пабудаваць садовы домік, займацца садоўніцтвам: я так і зрабіла. Плаціла падатак у сельсавет. А ў 2002-м перавезла ў Васілінкі бацькоў. Каб зарэгістраваць іх у доміку, напісала заяву ў сельсавет — маму і тату прапісалі. Ніхто тады не сказаў, што так рабіць нельга ці немагчыма». Пасля яна паспрабавала прапісаць сястру, але атрымала адмову. І вось ужо чатыры гады Надзея Мікалаеўна спрабуе вырашыць праблему, зрабіла дакументы, але ўсё без выніку. Са сваім пытаннем жанчына прыйшла на прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі...
З якімі пытаннямі звярталіся жыхары Случчыны да губернатара Міншчыны?
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка правёў выязны прыём грамадзян. Гэтым разам месцам дыслакацыі стаў Слуцк. І хоць рэгіён лічыцца даволі паспяховым, праблем тут усё ж хапае. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да прыёму і разам з адказнымі асобамі пастараўся разабрацца ў тых праблемах, якія сёння хвалююць жыхароў цэнтральнага рэгіёна.