Навiны
Стартаваў прыём заявак на конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2026»
Стартаваў прыём заявак на ХІІ адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Маладзічок-2026». Аб гэтым БелТА расказалі ў адміністрацыі Палаца культуры горада Маладзечна.
Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 лютага
«Прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы»
Каманду Беларусі на дамашнім этапе Кубка Садружнасці прадставяць 16 біятланістаў
Стаў вядомы склад беларускай каманды на чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне сезона-2025/26, які пройдзе ў «Раўбічах» на бягучым тыдні, паведаміла БелТА.
Доўгатэрміновая стратэгія і рост укладу ў эканоміку. Снапкоў аб задачах у сферы турызму
Першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў прадставіў калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальнае агенцтва па турызме» новага кіраўніка — Кірыла Машарскага, а таксама актуалізаваў задачы па развіцці сферы, перадае БелТА.
Машынабудаванне, здабыча торфу, ЦКА. Якія сферы супрацоўніцтва перспектыўныя для Беларусі і Кіраўскай вобласці
Намеснік Прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч расказаў на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандрам Сакаловым аб перспектыўных сферах супрацоўніцтва, перадае БелТА.
Белстат: медыянны заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь за лістапад склаў 2081,7 рубля
У Нацыянальным статыстычным камітэце адзначылі, што даныя прадстаўлены па юрыдычных асобах усіх формаў уласнасці, за выключэннем юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (акрамя ўдзельнікаў холдынгаў).
БУТБ і QazTrade вызначылі ключавыя кірункі ўзаемадзеяння
Па выніках візіту ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы намесніка генеральнага дырэктара Цэнтра развіцця гандлёвай палітыкі Казахстана «QazTrade» Бауыржана Гайсы вызначаны ключавыя кірункі ўзаемадзеяння дзвюх арганізацый у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага ў лістападзе мінулага года, паведамілі на біржы.
Прыярытэты дзяржпраграмы «Будаўніцтва жылля» на 2026–2030 гады
Пастановай урада была зацверджана дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2026-й гады, якая накіравана на стварэнне ўмоў для задавальнення грамадзянамі патрэбы ў даступным і камфортным жыллі ў адпаведнасці з іх індывідуальнымі запытамі і фінансавымі магчымасцямі. Што ж прадугледжваецца?
На сталічных святлафорах установяць таблічкі з QR-кодам. Для чаго яны патрэбныя
У хуткім часе жыхары і госці сталіцы змогуць расказваць аб праблемах, звязаных з работай святлафораў і іншых тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху, з дапамогай мабільнага тэлефона, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў КУП «СМЭП Мінгарвыканкама».