Навiны
Для праходжання ЦТ 5 чэрвеня зарэгістраваліся амаль 30,9 тысячы абітурыентаў
5 чэрвеня прайшло тэсціраванне па другім профільным прадмеце. Яго ўдзельнікі здавалі гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, хімію і фізіку — прадметы, якія неабходны для паступлення на такія спецыяльнасці, як юрыспрудэнцыя, паліталогія, журналістыка, сацыялогія, культуралогія і педагогіка. Хімія і фізіка — для тых, хто паступае на тэхнічныя, прыродазнаўчанавуковыя і медыцынскія спецыяльнасці.
Мінадукацыі пра школьную форму: зменаў з новага навучальнага года ўносіць не плануецца
У Беларусі захаваюць адзіныя падыходы да школьнай формы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Мінадукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення
Міністэрства адукацыі заканадаўча замацавала патрабаванні да дзелавога стылю адзення навучэнцаў школ Беларусі. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 15 красавіка 2025 года № 72, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня
Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.
Як аплаціць навучанне пры дапамозе сямейнага капіталу?
Шматдзетныя сем’і ў Беларусі могуць аплаціць навучанне ў ВНУ або каледжы з дапамогай сямейнага капіталу. Як гэта зрабіць, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БелТА.
Іванец: Беларусь — інтэлектуальная краіна, і мы абавязаны рабіць стаўку на моладзь
Беларусь — інтэлектуальная краіна, таму ў нашай краіне стаўка робіцца на інтэлект і моладзь. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Сёння каля 20 ВНУ краіны рыхтуюць інжынераў па больш чым 100 спецыяльнасцях
Урад зацвердзіў Канцэпцыю развіцця інжынернай адукацыі ў Беларусі на перыяд да 2035 года. Павышэнне якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў і забеспячэнне тэхналагічнай бяспекі краіны — асноўная мэта распрацоўкі і прыняцця дакумента. Пра тое, што ўжо зроблена і як будуць далей рэалізоўвацца маштабныя ініцыятывы выкладзеныя ў канцэпцыі, расказвае першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч.
На што скардзяцца абітурыенты ў дзяржкамісію па ўступнай кампаніі?
Іванец: Структура набору ў ВНУ адпавядае патрэбам эканомікі