Навiны
Беларусь зацікаўлена развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Прыморскім краем
Калі адлегласць не перашкода.
На што скардзяцца абітурыенты ў дзяржкамісію па ўступнай кампаніі?
Легендарны савецкі разведчык Генадзь Юшкевіч памёр ва ўзросце 97 гадоў
Легендарны савецкі разведчык Генадзь Юшкевіч памёр ва ўзросце 97 гадоў. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік, паведамляе БелТА.
Пяткевіч: Чалавечы фактар уплыву на адзнаку выключаны
«На сёння можна з упэўненасцю сказаць, што чалавечы фактар з пункту гледжання ўплыву на адзнаку выключаны», — адзначыла ў размове з журналістамі намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе па выніках нарады ў Прэзідэнта. «Калі прадумвалі гэтую сістэму, пакрокава прайшліся па ўсіх момантах з тым, каб немагчыма было ніяк умяшацца. Каб не маглі западозрыць, што неяк можна дамовіцца, што могуць быць нейкія злоўжыванні, што можна кагосьці «заваліць» ці, наадварот, кагосьці «падняць», — удакладніла яна.
Мінпрацы: беларускія жанчыны актыўна выкарыстоўваюць дзяржпадтрымку на адкрыццё ўласнага бізнесу
Беларускія жанчыны актыўна выкарыстоўваюць дзяржпадтрымку на адкрыццё ўласнага бізнесу. Пра гэта заявіла журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка на палях другога рэспубліканскага форуму жанчын-прадпрымальнікаў «Энергія і стварэнне», паведамляе БелТА.
Вальфовіч: ЕС «дэманструе прыхільнасць эскалацыі» абстаноўкі ва Усходняй Еўропе
Еўрасаюз «дэманструе прыхільнасць эскалацыі» абстаноўкі ва Усходняй Еўропе. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на XIII Міжнароднай сустрэчы высокіх прадстаўнікоў, якія курыруюць пытанні бяспекі, што праходзіць у Маскве, паведамляе БелТА.
Хрэнін: Асноўныя манеўры вучэння «Захад-2025» перанясуць углыбіню Беларусі
Прынята рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэння «Захад-2025» і пераносе яго асноўных манеўраў углыбіню тэрыторыі Беларусь ад Заходніх граніц. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў–членаў АДКБ у Бішкеку, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Пяткевіч прызначана старшынёй Дзяржкамісіі па кантролі за правядзеннем уступнай кампаніі — 2025
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ № 219, якім унесены змяненні ў склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У МЗС РФ падзякавалі Беларусі за дапамогу ў рэалізацыі абмену ваеннапалоннымі з Украінай
Расія адзначае вялікую заслугу прадстаўнікоў дзяржструктур і ведамстваў Беларусі ў рэалізацыі паспяховага абмену ваеннапалоннымі з Украінай па формуле «1000 на 1000». Пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе БелТА.
Абарона нацыянальнага рынку і падрыхтоўка еўразійскіх мерапрыемстваў у Мінску: Пяткевіч падвяла вынікі Савета ЕЭК
На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, якое адбылося 23 мая ў Маскве пад старшынствам беларускага боку, удалося ўзгадніць усе пытанні па архітэктуры Еўразійскага эканамічнага форуму, які адбудзецца ў Мінску. Аб гэтым паведаміла па выніках пасяджэння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч.