Навiны
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам, якія адзначаюць Ражджаство Хрыстова 7 студзеня
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Прэзідэнт Беларусі Зяленскаму не прыносіў
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заяву Уладзіміра Зяленскага аб тым, што Прэзідэнт Беларусі выбачаўся перад украінскім калегам падчас тэлефоннай размовы, якая адбылася ў першыя дні баявых дзеянняў.
Лукашэнка павіншаваў Сабаленку з перамогай на турніры ў Брысбене
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Арыну Сабаленку з перамогай на турніры WTA-500 у аўстралійскім Брысбене. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь-2024: на шляху ўпэўненага развіцця
2024 год быў для краіны няпростым. Але мы пераадолелі ўсе цяжкасці і сустракаем Новы год з упэўненасцю ў заўтрашнім дні і пад мірным небам. Адзіны народ на чале з моцным агульнанародным лідарам — менавіта так цяпер успрымаецца Беларусь і беларусы ў міжнароднай супольнасці.
Прэзідэнт: Сацыяльная абарона — брэнд Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы сацыяльнай абароны з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сабаленка стала пераможцай турніру WTA-500 у Брысбене
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала пераможцай турніру WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,5 млн, паведамляе БелТА.
Якой будзе будучая пяцігодка, што катэгарычна не патрэбна пры правядзенні выбараў і аб чым неабходна памятаць давераным асобам
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Падарункі Прэзідэнта
«Мы будзем усё рабіць для дзяцей, бо дзеці — гэта галоўнае», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Новага года, падчас наведвання Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Незабыўныя ўражанні і станоўчыя эмоцыі ў той дзень, напэўна, сталі найлепшымі лекамі для маленькіх пацыентаў. А ў святочную ноч у нашай краіне нарадзіліся новыя маленькія беларусы, і ўчора іх матуль ад імя Прэзідэнта віншавалі высокія дзяржаўныя асобы — што стала лагічным працягам і найлепшым пацвярджэннем нашай унутранай палітыкі і прамоўленых кіраўніком краіны слоў.
Ігар Сергяенка правёў сустрэчу з паслом Пакістана
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджад Хайдэр Хан завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Па традыцыі, заканчэнне кадэнцыі — нагода зверыць пазіцыі, даць ацэнку двухбаковым адносінам, вызначыць далейшыя перспектывы.
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з дэпутатамі мінулых скліканняў
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Сярод удзельнікаў сустрэчы — спікеры мінулых скліканняў Уладзімір Андрэйчанка і Уладзімір Канаплёў.