
«Наша грамадства — палітычна сталае, каб прымаць правільныя рашэнні»
І хоць мінулыя прэзідэнцкія выбары — факт, які адбыўся, іх вынікі і безумоўная перамога дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з падтрымкай 86,82 % выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, — яшчэ доўга будзе бударажыць нашых заходніх апанентаў. Жартачкі вам: пасля ўзрушэнняў 2020-га беларусы зрабілі высновы і спакойна і ўзважана абралі свой шлях развіцця. Пра акцэнты цяперашняй электаральнай кампаніі пагаварылі з экспертамі.

Машыны беларускай вытворчасці застаюцца даступнымі
Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб падаўжэнні праграмы крэдытавання грамадзян Беларусі на набыццё айчынных легкавых аўтамабіляў BELGEE. Указ падпісаны 28 студзеня.

Замежныя журналісты азнаёміліся з сітуацыяй на паўднёвай граніцы Беларусі
28 студзеня ў Гомельскім раёне на пункце пропуску «Новая Гута», які не функцыянуе два гады, было незвычайна мнагалюдна. Сюды прыехалі прыкладна 60 журналістаў з дзевяці краін. Карэспандэнты, якія жадалі ўбачыць на свае вочы рэальную абстаноўку на граніцы Беларусі з Украінай і даведацца аб службе беларускіх пагранічнікаў, атрымалі ўнікальную магчымасць зрабіць гэта. Прыехалі на паўднёвую граніцу і карэспандэнты БелТА.

Край першабытнага лесу
Гісторыя гэтай найстарэйшай айчыннай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі цесна звязана з экспедыцыяй заолага, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоля Фядзюшына ў вярхоўі Бярэзіны. Там, сярод загадкавых балот, магутных бароў і карункавага сеціва лясных рэчак і ручаёў, навукоўцы знайшлі амаль знішчаны ў нашай краіне від — баброў. Каб захаваць экасістэму гэтага «страчанага свету» і аднавіць папуляцыю самага буйнога грызуна Еўразіі, 100 гадоў таму, 30 студзеня 1925-га, быў створаны Бярэзінскі біясферны запаведнік. Падрабязней аб найбольш значных кірунках яго дзейнасці расказаў дырэктар запаведніка Андрэй Пракошын.

Якія інавацыі ўкараняюць беларускія прамыслоўцы?
Больш за чвэрць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі фарміруе прамысловасць. Цяжкая прамысловасць, у прыватнасці машынабудаванне і станкабудаванне, вытворчасць прадуктаў харчавання і напояў, нафтапрадуктаў, гумавых, пластмасавых вырабаў і будаўнічых матэрыялаў, хімічная і фармацэўтычная галіны, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць, робяць найбольш важкі ўнёсак у эканоміку краіны. Сёлета на айчынных прадпрыемствах працягваецца работа, пачатая ў Год якасці, па мадэрнізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, укараненні новых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў.

Шкодныя выкіды ў атмасферу ў Мінску скарачаюцца
Колькасць шкодных выкідаў ад мабільных крыніц у сталіцы ўстойліва скарачаецца, а доля электратранспарту, які ўдзельнічае ў пасажырскіх перавозках, складае ўжо 56,6 %, заявіў старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Шатраўка на выніковай калегіі ведамства.

У Магілёве праходзіць конкурс грамадскіх ініцыятыў
Аганізатар адкрытага конкурснага адбору -- Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў. Конкурс праводзіцца не ў першы раз і карыстаецца попытам у насельніцтва. Гэта рэальная магчымасць вырашыць пытанні мясцовага значэння, звязаныя са стварэннем або добраўпарадкаваннем месцаў для дзіцячых гульняў, адпачынку, заняткаў спортам, у гонар воінскай славы і гэтак далей. Пры умове, канешне, калі ў ініцыятараў будзе жаданне паўдзельнічаць у справе фізічна і ўнесці як мінімум 10% ад сумы праекта.

«Гэта пераканаўчая і значная перамога»
Расійскі лідар Уладзімір Пуцін цёпла павіншаваў беларускага калегу з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах падчас тэлефоннай размовы.

Неабыякавыя жыхары Кіраўскага раёна змяняюць аблічча сваіх населеных пунктаў
Дзе камфортна жыць сучаснаму чалавеку? Сярод ключавых фактараў дружалюбнага асяроддзя сёння часцей за ўсё называюць бяспеку, экалагічнасць, крокавую даступнасць найважнейшых аб’ектаў (школа, дзіцячы садок, медыцынская ўстанова, крама і г. д.). І, што немалаважна, агульную грамадскую прастору, якая валодае ўласным «характарам» і якую людзі ахвотна лічаць «сваёй».

У Копысі адрадзілі хлебапякарню
Мясцовы хлеб у гарпасёлку выпякалі да 2018 года, пасля вытворчасць была прыпынена. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі пякарню аднавілі ў кароткі тэрмін, урачыстае адкрыццё значнага аб’екта адбылося напярэдадні выбараў.