Навiны
2025 год для прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» прайшоў больш чым паспяхова
Практычна па кожнай таварнай групе быў зафіксаваны прырост паставак на ўнутраны рынак у параўнанні з 2024 годам: «Асаблівая ўвага ў мінулым годзе надавалася кандытарскай галіне. Зусім нядаўна паспяхова завяршылася навагодняя кампанія, у рамках якой было рэалізавана больш за 2,5 мільёна навагодніх падарункаў унутры краіны, што на 3 % перавышае паказчык 2024 года», — расказаў на семінары па продажы тавараў айчыннай вытворчасці ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ігар ГРУЦА, намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
У кітайскім Тунцзяне з’явілася «рыбная» ледзяная сцяна
У экатурыстычным раёне Саньцзянкоў горада Тунцзян, што ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), увагу турыстаў прыцягнула ледзяная сцяна з умарожанымі ў яе рыбамі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Фінансавая стабільнасць, абгрунтаваныя выдаткі бюджэту. Татарыновіч пра свае задачы на чале Мінфіна
Міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч, прызначаны 22 студзеня на гэты пост кіраўніком дзяржавы, расказаў журналістам, якія першачарговыя задачы стаяць перад ім на новай пасадзе, паведаміла БелТА.
«Не проста прадаць, а прапанаваць умовы». Селіверстаў пра падыходы да прасоўвання беларускіх тавараў
Юрый Селіверстаў, якога кіраўнік дзяржавы прызначыў паслом Беларусі ў Расіі, выказаўся аб падыходах да прасоўвання беларускіх тавараў перш за ўсё на расійскім рынку, паведаміла БелТА.
Ажыятажны рост лізінгу
Каб надаць дынаміку развіццю гэтага фінансавага інструмента, парламентам цяпер рыхтуецца да разгляду ў другім чытанні праект закона Беларусі «Аб лізінгавай дзейнасці».
Адкрыты ўрок у замку, выстаўкі. У Беларусі пройдуць мерапрыемствы да Міжнароднага дня памяці ахвяр халакосту
У Беларусі пройдзе серыя мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту, паведамілі БелТА ў Саюзе беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.
Сёння даследчай дзейнасцю займаецца 14 тысяч беларускіх навукоўцаў
Новым міністрам фінансаў Беларусі прызначаны Уладзіслаў Татарыновіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіслава Татарыновіча міністрам фінансаў Беларусі, паведаміла БелТА.
Форвард «Поўначсталі» Скарэнаў набраў ачкі ў трэцім матчы КХЛ запар
Беларускі нападаючы «Поўначсталі» Аляксандр Скарэнаў прадоўжыў рэзультатыўную серыю ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ, паведаміла БелТА.
Лаўроў павіншаваў беларускіх дыпламатаў з прафесійным святам
Тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым адбылася 22 студзеня, паведаміла БелТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.