Навiны
Замежныя інвестары высока ацэньваюць інавацыйны патэнцыял Кітая
Многія замежныя фінансавыя і інвестыцыйныя арганізацыі лічаць, што Кітай пастаянна ўдасканальвае свае навукова-тэхнічныя дасягненні і стварае больш поўны вытворчы ланцужок. Гэта садзейнічае бесперапыннаму росту міжнароднай канкурэнтаздольнасці краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітай пацвярджае прыхільнасць рэформам і адкрытасці
Тыя, хто імкнецца зразумець траекторыю і накіраванасць развіцця другой па велічыні эканомікі свету, заўважаць ключавую тэму на сёлетніх «двух сесіях» у Кітаі — рэформы і адкрытасць, перадае «Сіньхуа».
У паўночным Кітаі папулярныя «кветкі з мукі»
Фігуркі з цеста, якія па-кітайску называюцца «мяньхуа» (даслоўны пераклад — «кветкі з мукі») або «хуама» (даслоўны пераклад — «кветкавы хлябец») — гэта традыцыйнае мастацтва стварэння ядомых скульптур, унікальны від кулінарнага мастацтва, яуі папулярны ў паўночных раёнах Кітая, а менавіта ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хэнань, Шэньсі і Ганьсу. Кітайцы на поўначы краіны на кожнае традыцыйнае свята лепяць фігуркі з цеста ў адпаведнасці з мясцовымі звычкамі і звычаямі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Ва Урумчы з’явіўся рамантычны «завулак кахання»
У раёне Шуймагоу Урумчы (Сінцзян-Уйгурскі аўтаномны рэгіён, Паўночна-Заходні Кітай) з’явіўся «завулак кахання», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайскія навукоўцы стварылі сорт рысу, які ўмацоўвае сэрца
Кітайскія навукоўцы з дапамогай рэдагавання генома вывелі новы сорт рысу, які можа вырабляць коэнзім CoQ10, што дазваляе спажыўцам атрымаць карысныя для сэрца пажыўныя рэчывы, перадае «Сіньхуа».
У Кітаі імкліва развіваецца экспрэс-дастаўка
У Кітаі актыўна развіваецца хуткая дастаўка. Па даных статыстыкі, у 2023 годзе колькасць заказаў на дастаўку па патрабаванні дасягнула 42 мільярдаў, а колькасць карыстальнікаў паслугі перавысіла 700 мільёнаў чалавек. А летась колькасць заказаў перавысіла 48 мільярдаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У Кітаі актыўна праводзіцца палітыка стымулявання спажывання
Кітайскія спажыўцы атрымліваюць выгаду ад палітыкі стымулявання спажывання, якая распаўсюджваецца на такія тавары, як мабільныя тэлефоны, бытавая тэхніка і аўтамабілі. Аб гэтым паведаміла Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Сіньхуа».
У правінцыі Юньнань наладзілі вытворчасць «бульбянога рысу»
У павеце Цяацзя горада Чжаатун, што ў правінцыі Юньнань, (Паўднёва-Заходні Кітай), была запушчана першая ў краіне лінія па вытворчасці так званага бульбянога рысу. Першая партыя прадукцыі ўжо з’явілася на мясцовых прылаўках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітайская палітыка адтэрмінаванага падаткаабкладання прывяла да росту замежных рэінвестыцый
Льготная палітыка часовага вызвалення замежных інвестараў ад выплаты падатку на пэўныя віды прыбытку прывяла да хуткага росту замежных рэінвестыцый у Кітай у мінулым годзе. Пра гэта сведчаць даныя Галоўнага дзяржаўнага падатковага ўпраўлення КНР, перадае «Сіньхуа».
Чжэнчжоў становіцца ключавым хабам па вытворчасці NEV-аўтамабіляў
Філіял кітайскага аўтавытворцы BYD у горадзе Чжэнчжоў, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай), плануе прыняць на працу 20 тысяч новых супрацоўнікаў у першым квартале гэтага года, што прыцягне вялікую колькасць сушукальнікаў, перадае «Сіньхуа».