


Мінтранс растлумачыў змены ў правілы вывазу драўніны ў перыяд летніх абмежаванняў
У Беларусі скарэкціраваны правілы вывазу драўніны ў перыяд летніх абмежаванняў нагрузкі на восі транспартных сродкаў, паведамляе БелТА.


На Зямлі 8 жніўня чакаецца самая моцная магнітная бура за апошнія два месяцы
На Зямлі 8 жніўня чакаецца самая магутная за апошнія два месяцы магнітная бура. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на Інстытут касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук.

На МТЗ адкрыюць вучэбна-вытворчую майстэрню
У вучэбна-вытворчай майстэрні, якую адкрыюць на Мінскім трактарным заводзе ў верасні, навучэнцы замацуюць тэарэтычныя веды і атрымаюць практычныя навыкі, паведамляе прэс-цэнтр МТЗ.

На Міншчыне завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона
У Мінскай вобласці актыўна працягваецца работа па падрыхтоўцы аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезона. Па стане на бягучы момант узровень гатоўнасці жыллёвага фонду рэгіёна складае 90%, паведамілі ў прэс-службе ЖКГ Міншчыны.

Таксісты з Крычава эканомілі на падатках
Такі факт устанавілі супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Крычаўскім раёне.

Даведаліся, як у ААТ «Кухчыцы» Клецкага раёна штогод выходзяць на новыя рэкорды
«Сакрэт паспяховага ўраджаю — работа зладжанай каманды». Такім меркаваннем падзяліўся дырэктар ААТ «Кухчыцы» Сяргей Здрок. Паводле яго слоў, добрыя намалоты — заслуга працавітых людзей, патрыётаў краіны і сваёй роднай «кухчыцкай» зямлі. «Сёння ў гаспадарцы ўбрана больш за 1 200 гектараў, намалочана больш за 11 000 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці каля 90 цэнтнераў з гектара. Рапс убраны на плошчы больш за 300 гектараў, намалочана больш за 1 200 тон, сярэдняя ўраджайнасць каля 40 цэнтнераў з гектара», — расказаў кіраўнік прадпрыемства, якое ў гэту ўборачную ва ўсіх на слыху.