Навiны
Свята ў Ракуцёўшчыне — месца сілы, што ўвасабляе дух беларускай паэзіі
Традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» сустрэла гасцей нечаканым дажджлівым надвор’ем. Як адзначылі арганізатары мерапрыемства, за 44 гады правядзення свята прырода ўпершыню вырашыла далучыцца да паэтычных рытмаў праз меладычны шэпт дажджу і лёгкі водар палявых кветак. Аднак гэта ніколькі не сапсавала ўрачысты настрой гасцей і ўдзельнікаў, а яркія парасоны дадалі фарбаў пахмурнаму дню.
Юбілейная выстаўка брэсцкай мастачкі адкрылася ў Мінску
Яркі неаэкпрэсіянісцкі праект Наталлі Чорнагаловай «Вечна жыві і квітней, Беларусь!» прэзентавалі ў Палацы мастацтва. Выстаўка прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння і 50-му юбілею творчай дзейнасці брэсцкай творцы. Маштабны праект ужо прыцягнуў увагу шматлікіх крытыкаў і мастацтвазнаўцаў. Натхніцца чароўнымі вобразамі Радзімы і адкрыць для сябе іншы бок мастацтва можна да 7 жніўня. Не абмініце!
У Магілёве павіншавалі з 80-гадовым юбілеем Рыгора Белацаркоўскага
У Магілёве павіншавалі з 80-гадовым юбілеем народнага артыста Беларусі, вядучага майстра сцэны Магілёўскага абласнога драмтэатра Рыгора Белацаркоўскага.
«Славянскі базар» змяніў маё жыццё»
За ветлівай і па-дзіцячы шчырай усмешкай Амаліі Сухан хаваецца не па гадах мэтанакіраваны і працавіты чалавек. У свае 13 гадоў юная артыстка ўжо паспела заявіць пра сябе на шэрагу міжнародных конкурсаў, у прыватнасці, атрымала Гран-пры на XXІІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2025». А што стаіць за гэтай перамогай? Як рыхтавалася да конкурсу выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш»? Якія сакрэты дапамаглі ёй заваяваць сэрцы гледачоў і журы? Мы сустрэліся з Амаліяй, каб даведацца пра складнікі яе поспеху.
Чаму варта наведаць Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей?
Гудзевіцкі музей — сапраўдная жамчужына не толькі Мастоўшчыны, але і ў цэлым Гродзенскай вобласці. Сваю гісторыю ён пачаў як школьны, а цяпер у яго фондах больш за 17 000 экспанатаў, аналагаў некаторых з іх няма больш нідзе ў свеце.
Што агульнага ў забудове Мінска і ў архітэктуры Ле Карбюзье?
Дзе мы, а дзе ён — першае, што можа прыйсці ў галаву. Швейцарац па нараджэнні, ён у мінулым стагоддзі заснаваў у Парыжы ўласнае архітэктурнае бюро і стаў знакаміты сваімі наватарскімі рашэннямі ў архітэктуры. І адным з яго прынцыпаў была функцыянальнасць забудоў, прастата і зручнасць, у тым ліку так званых «дамоў-ячэек» для людзей. О, вось гэта ўжо нам бліжэй. І сапраўды, мэтр урбаністыкі мог бы ацаніць сучасны Мінск з пункту гледжання сваіх ідэй. А насамрэч яны сталі інтэрнацыянальнымі, пайшлі па ўсім свеце і моцна паўплывалі на архітэктурную думку, у тым ліку ў Беларусі.
Ціхамірнае шчасце Надзеі Барай
Адчуванне дома звязана з пэўным станам душы, які апісваюць як ўпэўненасць у тым, што недзе ёсць месца, куды заўсёды можна і, галоўнае, хочацца вярнуцца. Гэтае адчуванне, вядома, дорыць людзям спакой, душэўную гармонію, хоць паняцце «дом» шматграннае: многім складана аддзяліць фізічную прастору, будынак у пэўнай мясцовасці ад прасторы ўспамінаў. А ёсць жа іншы погляд — згодна з ім дом і нават радзіма атаясамліваюцца з магіламі продкаў. Усё разбураецца, ад усяго можна збегчы, а яны трымаюць каля сябе мацней за іншае...
«Кара-ціці-кара» — новы спектакль на коласаўскай сцэне
Прэм’ерай пачаўся тэатральны ліпень на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Драма-пераасэнсаванне — так вызначыў жанр пастаноўкі «Кара-ціці-кара» рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра Канстанцін Ганчароў. Асновай для спектакля стала п’еса І. Грэкавай, П. Лунгіна «Удовін параход».
Выстаўка графікі і скульптуры Віктара Мінко адкрылася ў «Арт-Фабрыцы»
Мастацкая галерэя «Арт-Фабрыка» запрашае на персанальны выставачны праект «GLAM GOTHIC» скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў Віктара Мінко. Дэвіз майстра — самаіндэнтыфікацыя праз пошук незвычайнага ў звычайным. Эксперты параўноваюць яго творчасць з шэдэўрамі старажытных егіпцян, антычных творцаў і геніальнымі работамі Мікеланджэла і Радэна. Сам аўтар прызнаецца, што, абапіраючыся на багатую спадчыну мінулага, спрабуе адлюстраваць свой погляд на свет і застацца мастаком сучаснасці.
Алег Ждан: Добры рэдактар не можа пазбегнуць долі хірурга, а аўтар — долі хворага
Калісьці, гадоў дзесяць назад, як толькі прыйшла ў «ЛіМ», мне даручылі перакласці на беларускую апавяданне Алега Ждана «Тэлевізар». Яно ўразіла праўдзівасцю і жыццёвасцю. Таму перакладала з асаблівым натхненнем. Гэта было маё першае знаёмства з Алегам Жданам, завочнае, не лічачы вітанняў у калідорах рэдакцыі на Захарава 19, дзе ён тады працаваў у часопісе «Нёман». І вось нарэшце надарылася знаёмства асабістае...