Навiны
Невялікі снег, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі 23 студзеня
У Беларусі 23 студзеня часам пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды
У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшы наскальны малюнак у свеце
У пячоры Лянг-Метандуна на інданезійскім востраве Муна знойдзены ледзь адрозны контур чалавечай рукі, ён можа быць найстаражытнейшым з вядомых у свеце наскальных малюнкаў. Пра гэта паведамляе газета The Guardian са спасылкай на даследаванне, апублікаванае ў навуковым часопісе Nature. Перадае БелТА.
Прамы авіярэйс можа звязаць Гродна і Калінінград
Калінінградская вобласць і Беларусь разглядаюць запуск прамога авіярэйса Гродна — Калінінград. Пра гэта расказаў кіраўнік Агенцтва па міжнародных і міжрэгіянальных сувязях Калінінградскай вобласці Аляксандр Калькута, паведамляе «Мінская Праўда».
Мытнікі цяпер змогуць правяраць «дазволы» ў ведамасных пунктах унутры краіны
Першая кампанія з Емена акрэдытавана на БУТБ
Першая еменская кампанія акрэдытавалася для ўдзелу ў біржавых таргах сельгаспрадукцыяй на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамляе БелТА.
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Інданезіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпісаў указ № 30, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Інданезіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дайсці да кожнага ў любое надвор'е — сацыяльная місія Белкаапсаюза
Лукашэнка павіншаваў Ёверы Кагута Мусевені з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Уганды
Вучоныя раскрылі тэхналогію будаўніцтва егіпецкіх пірамід, якая доўгі час заставалася загадкай
Тэхналогія будаўніцтва егіпецкіх пірамід доўгі час выклікала пытанні ў вучоных. Не захавалася ніякіх гістарычных крыніц, якія апісваюць, як людзі маглі падымаць і збіраць масіўныя каменныя блокі. У ходзе новага даследавання вучоныя з Нью-Ёрка прыйшлі да высновы, што піраміда Хеопса была ўзведзена з дапамогай сістэмы проціваг і механізмаў, падобных на шківы. Яны былі схаваныя ўнутры канструкцыі і дазвалялі ўкладваць масіўныя блокі за лічаныя хвіліны, паведаміла БелТА.
У Белавежскай пушчы пачаўся зімовы падлік зуброў
У нацыянальным парку «Белавежская пушча» стартаваў зімовы ўлік зуброў, паведамляе БелТА.