
Міжнародны парадак дня ў Прэзідэнта сёлета будзе актыўным
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой расказаў аб графіку замежных візітаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пасля перамогі на выбарах і пачатку падрыхтоўкі да Паслання беларускаму народу і правядзення пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя заявы былі зроблены ў эфіры навін тэлеканала «Беларусь 1».

З якім багажом адукацыйная галіна краіны перайшла ў пяцігодку якасці, расказвае міністр адукацыі
На Рэспубліканскім педагагічным савеце ў жніўні мінулага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Адукацыя — фундаментальная сфера нашага жыцця, якая пранізвае абсалютна ўсе галіны і вызначае, калі хочаце, развіццё ўсёй нацыі», — тым самым справядліва вызначыўшы сферу адукацыі краіны як адну з прыярытэтных — бо менавіта работнікі адукацыйнай галіны вучаць, выхоўваюць, па сутнасці, гадуюць будучыню нашай краіны. У пяцігодку якасці, якая мае на ўвазе якасць ва ўсіх сферах жыцця, размова аб якасці адукацыі — адна з самых надзённых. Гаварыць можна шмат аб чым: аб удасканаленні сістэмы паступлення ў ВНУ, аб прафесійнай арыентацыі пачынаючы са школы, аб новых формах навучання. Гэтыя і іншыя тэмы «Звязда» закранула ў інтэрв’ю з кіраўніком адукацыйнай сферы краіны.

«Наша галоўная задача — працаваць з людзьмі, і для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці»
Народныя выбраннікі заўсёды на пастаяннай сувязі са сваімі выбаршчыкамі і цалкам уцягнутыя ў праблемы простых людзей. Акрамя таго, дэпутаты нярэдка мяняюць дзелавыя касцюмы на пальчаткі, рыдлёўкі і граблі, наводзячы парадак на тэрыторыі сваіх населеных пунктаў. Што хвалюе жыхароў цэнтральнага рэгіёна, і як вырашаецца праблема пустых дамоў у сельскай мясцовасці? Якую ролю адыгралі дэпутаты Міншчыны ў галоўнай грамадска-палітычнай падзеі краіны і што яшчэ робіцца для добраўпарадкавання нашых вёсак і раённых цэнтраў? На гэта і не толькі карэспандэнту «Звязды» дала адказы намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.

Чым быў адметны працоўны тыдзень сенатараў?
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч правёў асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у РУВП «Граніт». Да сенатара звярнуўся настаяцель храма Святога велікамучаніка Георгія Пераможца в. Мокрава-Сінкевічы Лунінецкага раёна з просьбай аб дапамозе ў арганізацыі збору добраахвотных ахвяраванняў на рамонт храма. Звярталіся і з канструктыўнымі прапановамі, напрыклад аб перайменаванні адной з вуліц горада Мікашэвічы ў гонар Івана Канапацкага, які гераічна змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Прыемна, што на прыём прыходзяць не толькі з праблемнымі пытаннямі, але і з добрымі грамадзянскімі ініцыятывамі. Бо галоўная мэта асабістых прыёмаў грамадзян — пачуць пытанні, якія хвалююць людзей, максімальна падтрымаць добрыя ініцыятывы, эфектыўна і аператыўна дапамагчы ў іх вырашэнні», — адзначыў Эдуард Гаўрылковіч.

У Мінску ідзе будаўніцтва новага ФАКа і сучаснай інфекцыйнай бальніцы
Старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў выязныя нарады, на якіх азнаёміўся з ходам будаўніцтва новых сацыяльных аб’ектаў. У бліжэйшай будучыні мінчане змогуць адпачыць у новым фізкультурна-аздараўленчым комплексе па вуліцы Янкі Лучыны, а таксама атрымаць якасную медыцынскую дапамогу ў сучаснай інфекцыйнай бальніцы.

«Людзі ведаюць і давяраюць: гэта вялікі плюс і вялікая адказнасць»
Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Аляксандра Канапацкага пачатак года ў яго Гомельскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 32 выдаўся багатым на сустрэчы з выбаршчыкамі — працаўнікамі прадпрыемстваў-флагманаў Гомеля і не толькі.

Андрэй Ліпніцкі: Нельга адыходзіць ад міжнародных стартаў
Мінулы сезон для беларускага плавання выдаўся дастаткова складаным і незвычайным. Незвычайнасць заключалася ў тым, што ў лютым праводзіўся пазачарговы чэмпіянат свету. Гэта істотна паўплывала на работу трэнераў і спартсменаў. Чэмпіянат адзначыўся бронзавым медалём Анастасіі Шкурдай на 200 метрах на спіне. Апошні раз беларускія плыўцы прывозілі медалі з чэмпіянату свету на алімпійскіх дыстанцыях у далёкім 2011 годзе. Складанасць мінулага сезона звязана з Алімпійскімі гульнямі, якія павялічваюць адказнасць у разы. Яны для беларусаў атрымаліся хоць і безмедальнымі, але прадукцыйнымі. Аліна Змушко выйшла ў фінал на стаметроўцы брасам, і Анастасія Шкурдай на 200 метрах на спіне. Напрыканцы года быў яшчэ адзін чэмпіянат свету ў 25-метровым басейне, дзе Ілья Шымановіч і Анастасія Шкурдай прынеслі два медалі ў скарбонку нашай зборнай. А яшчэ ў мінулым сезоне нашы плыўцы выступалі на трох этапах Кубка свету, дзе сумарна заваявалі 17 медалёў рознай вартасці. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па плаванні Андрэй Ліпніцкі распавёў «Звяздзе», чаму навучыў мінулы сезон і чаго плыўцы чакаюць далей.

Плануецца павышэнне надбавак сястрынскаму персаналу
Са студзеня прыбаўку да зарплаты атрымаюць урачы-спецыялісты. Як адзначыў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Старавойтаў, надбаўкі, што павышаюць заработную плату, уводзяцца рэгулярна і гэта з’яўляецца адной са стымуляцыйных мер падтрымкі медыцынскіх работнікаў.

Што хвалюе пакупнікоў?
Гандаль — адна з самых важных сфер у нашым жыцці, і ўвага грамадскасці адпаведная. Асабліва да гандлю ў невялікіх населеных пунктах, на чым неаднойчы факусіраваўся Прэзідэнт. «Мы ўсяляк падтрымлівалі і будзем падтрымліваць вёску. Менавіта ў абслугоўванні жыхароў вёсак і маленькіх пасёлкаў заключаецца сацыяльная роля спажывецкай кааперацыі. У тым ліку і па якасці вашай працы людзі ацэньваюць усю вертыкаль улады. Гэта значыць, вы аблічча гэтай улады. І гэта народная ацэнка павінна быць толькі станоўчай», — паставіў Аляксандр Лукашэнка задачу перад удзельнікамі агульнага сходу Белкаапсаюза.

З якім настроем нашы хакеісты пачынаюць Кубак Будучыні
У Мінску стартуе Кубак Будучыні па хакеі. На лёдзе «Чыжоўка-арэны» сустрэнуцца зборныя Беларусі U18 і U20 і зборныя Расіі U17 і U18. Традыцыйны турнір, як адзначаюць спецыялісты, з’яўляецца ступенькай для росту маладых хакеістаў. Найперш таму, што гэта выступленне за краіну. Выклік у нацыянальную зборную — гэта не толькі вялікі гонар і давер, але і адказнасць. Падчас адкрытай трэніроўкі каманд, даведаліся, як нашы хакеісты будуць з ёй спраўляцца і чаго чакаюць ад турніру. Дарэчы, у 2023 і 2024 гадах пераможцамі Кубку Будучыні станавіліся менавіта беларускія хакеісты.