
Пажарны апавяшчальнік выратаваў сям’ю і ў Буда-Кашалёўскім раёне
Вогненныя трагедыі, на жаль, не знікаюць са стужак навін. І хоць адзінкавыя няшчасныя выпадкі, якія адбыліся па прычыне няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, усё ж такі здараюцца, асноўнай прычынай узгаранняў у жылым фондзе па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

У БДУ дадзены старт мерапрыемствам да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Самым маштабным стане асветніцкі блок, у рамках якога плануецца правядзенне адкрытых лекцый, семінараў, куратарскіх і інфармацыйных гадзін, кніжных выстаў, а таксама экскурсійных праграм па маршрутах, найбольш памятных для беларускага народа. Сярод іх мемарыяльныя комплексы «Трасцянец», «Хатынь», «Курган славы», «Лінія Сталіна»," Брэсцкая крэпасць-герой " і іншыя. У рамках мерапрыемстваў плануецца правядзенне серыі даследчых форумаў. У прыватнасці, Штогадовая навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ — Пічэтаўскія і Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні сёлета папоўняцца новымі секцыямі па пытаннях Вялікай Айчыннай вайны.

На месцы здымкаў фільма «Белыя росы» будзе высаджаны першы ў Гродне зялёны лабірынт
Добраўпарадкаванне паркавай зоны ў мікрарёне Дзевятоўка пачалося некалькі гадоў таму. Месца для горада знакавае. Раней тут была вёска, дзе больш за 40 гадоў таму вяліся здымкі культавага беларускага фільма.

Прэзідэнт Лівана: абавязкова скарыстаюся запрашэннем наведаць Беларусь
Прэзідэнт Лівана Жозэф Аун у час сустрэчы з міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым перадаў найлепшыя пажаданні кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку і заявіў, што абавязкова скарыстаецца яго запрашэннем наведаць нашу краіну. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У кабінеце Прэзідэнта абмеркавалі сітуацыю ў ААН
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова. Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у Злучаных Штатах Амерыкі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Стартаваў фінансавы конкурс для відэаблогераў
Нацыянальны банк аб’яўляе аб старце штогадовага конкурсу відэаблогераў. Сёлета, аб’яўленым у Беларусі Годам добраўпарадкавання, ён пройдзе пад дэвізам «Навядзі парадак у асабістых фінансах».

Сі Цзіньпін: Харбін прадставіць свету грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што горад Харбін на паўночным усходзе Кітая, які прымае IX зімовыя Азіяцкія гульні, прадставіць свету грандыёзнае спартыўнае мерапрыемства, перадае «Сіньхуа».

Як правільна абразаць пладовыя дрэвы
Вясновае абразанне пладовых дрэў — важны этап догляду саду. Яно садзейнічае здароваму развіццю дрэў, павелічэнню ўраджайнасці і прадухіленню захворванняў. Каб абразанне прынесла карысць, важна ведаць, калі і як правільна яго праводзіць для розных відаў дрэў.

Рыжанкоў на чале беларускай дэлегацыі знаходзіцца у Ліване
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў на чале беларускай дэлегацыі прыбыў сёння ў Бейрут. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Урадам устаноўлены тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.