
Запасы золата ў Кітаі дасягнулі рэкорднага ўзроўню
У мінулым годзе Народны банк Кітая павялічыў свае залатыя запасы на 44,17 тоны, давёўшы іх да рэкордна высокага ўзроўню ў 2279,57 тоны і заняўшы шостае месца ў свеце па гэтым паказчыку, перадае «Сіньхуа».

Турнір па самба на прызы Прэзідэнта сабраў самых моцных і адважных
Традыцыйны міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта прайшоў у Мінску ўжо 29-ы раз. Склад удзельнікаў вельмі прадстаўнічы, у Мінск прыехала больш за 200 спартсменаў з дзевяці краін. Сярод іх — лідары сусветнага самба, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Як улада працуе з пажылымі людзьмі і інвалідамі на Віцебшчыне?
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама падвёў вынікі работы і акрэсліў планы на будучыню.

Аляксандр Лукашэнка: «Мір — гэта звышкаштоўнасць для ўсіх народаў. Нам важна гэты мір зберагчы»
Сустрэча за круглым сталом у атмасферы адкрытасці і даверу прайшла ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі васьмі рэлігійных канфесій. Такое шырокае раўнапраўнае прадстаўніцтва не дзіўнае, бо, як заўважыў кіраўнік дзяржавы, у сваёй найноўшай гісторыі беларуская зямля не ведала рознагалоссяў і пераследаў па рэлігійнай, нацыянальнай ці расавай прыкмеце.

Сёлета ў праекце «Цягнік Памяці» прапрацоўваецца ўдзел прадстаўнікоў 15 народаў былога Савецкага Саюза
Аб гэтым Старшыня Савета Рэспублікі Наталля КАЧАНАВА паведаміла на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага беларуска-расійскага патрыятычнага культурна-асветніцкага праекта «Цягнік Памяці» ў гэтым годзе.

Прадстаўнікі Саветаў дэпутатаў — аб размеркаванні кампетэнцый старшынь выканкамаў базавага ўзроўню
Тэма размеркавання паўнамоцтваў і вызначэння кампетэнцый старшынь выканкамаў базавага ўзроўню, якая ўзнімалася на мінулым тыдні падчас нарады ў Прэзідэнта і вынікам якой стала навіна аб з’яўленні ў хуткім часе адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы, асабліва актыўна абмяркоўваецца на месцах. Гэта неабходна для таго, каб дакладна разумець, што і ад каго могуць патрабаваць старшыні выканкамаў. Акрамя таго, прававое рэгуляванне паўнамоцтваў гэтай катэгорыі службовых асоб дазволіць пазбегнуць спрэчак наконт ведамаснай падпарадкаванасці і межаў кампетэнцыі. Аб гэтым гаварыў Прэзідэнт, гэта выдатна разумеюць і прадстаўнікі мясцовай улады, і выканаўчай, і заканадаўчай, бо, як правіла, выканкамы і саветы ў сваім рэгіёне разам вырашаюць пастаўленыя задачы, разам працуюць на развіццё тэрыторыі і дабрабыт людзей. З прадстаўнікамі заканадаўчай улады рознага ўзроўню карэспандэнты МС і пагутарылі аб гэтым.

У Польшчы разгортваецца бруднае перадвыбарнае «шоу»
Крыху больш чым тры месяцы застаецца да прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы (як вядома, яны назначаны на 18 мая), а ўжо поўным ходам ідзе апрацоўка грамадства суседняй дзяржавы. Выбаршчыкаў усімі шляхамі імкнуцца залучыць у свае шэрагі прэтэндэнты на запаветнае крэсла. Галоўныя фігуры — саюзнік прэм’ер-міністра Дональда Туска і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, а таксама кіраўнік адыёзнага інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае партыя дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуды «Права і справядлівасць». Карацей кажучы, яшчэ той «расклад». Арсенал метадаў, як і чакалася, зноў датычыцца пошуку ворагаў — як унутры дзяржавы, так і за яе межамі. І «гульні гіен» вельмі брудныя.

Падрабязнасці працоўнага тыдня сенатараў
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік у складзе дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узяў удзел у чацвёртай нарадзе старшынь (камісій) парламентаў дзяржаў-членаў АДКБ па пытаннях міжнародных адносін, абароны і бяспекі ў Маскве. Сяргей Алейнік расказаў аб сумесных намаганнях дзяржаў-членаў АДКБ па распрацоўцы Еўразійскай хартыі бяспекі.

Дэлегацыя беларусаў Карэліі прыехала на радзіму
На працягу пяці дзён прадстаўнікі рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна- культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» наведваюць гістарычныя мясціны, знаёмяцца з культурай і прадпрыемствамі Беларусі, наладжваюць кантакты з беларускімі ўстановамі. Госці ўжо пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Дзецям — ахвярам вайны» ў Жлобінскім раёне. Старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Карэліі Святлана Барташэвіч перадала работнікам музея ў Чырвоным Беразе дыск з запісамі ўспамінаў яе маці, якая ў дзяцінстве таксама была ў канцлагеры. Уразіла нашых суайчыннікаў экскурсія па мемарыяльным комплексе «Ала». Пабывалі яны і ў памятнага знака, прысвечанага аперацыі «Баграціён», а ў Светлагорскі краязнаўчы музей прадстаўнікі дыяспары перадалі, сабраныя імі дакументальныя матэрыялы пра дзвюх удзельніц гэтай аперацыі — ураджэнак Беларусі і Расіі.

Цуран: Увесь месяц у нас разбіты па тыднях для кантактаў з выбаршчыкамі
Якія праблемы хвалююць жыхароў сталіцы і з якімі прапановамі прыходзяць мінчане да дэпутатаў гарсавета? Ці лёгка народным выбраннікам знаходзіць агульную мову з людзьмі і вырашаць іх праблемныя пытанні? Якую ролю адыгралі дэпутаты сталіцы ў галоўнай грамадска-палітычнай падзеі краіны? Наколькі часта людзі сталі звяртацца да дэпутатаў не толькі са скаргамі, але і з ініцыятывамі па паляпшэнні жыцця горада? На гэта і не толькі карэспандэнту «Звязды» даў адказы старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран.