Навiны
Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стагоддзяў дэманструецца на часовай выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі
Да 24 жніўня ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея працуе часовая экспазіцыя «Сведкі Вялікай Гісторыі. Беларускі і замежны жывапіс XVI — XІX стст.», якая змяшчае чатыры дзясяткі твораў беларускага, рускага і заходнееўрапейскага жывапісу з калекцыі музея на тэму Старога запавету і Новага запавету Бібліі, а таксама работы, прысвечаныя хрысціянскім святым.
Растоўскі абласны музей краязнаўства прадстаўляе археалагічныя скарбы Дону ў Мінску
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на часовую экспазіцыю «Качэўнікі данскіх стэпаў. На стыку дзвюх цывілізацый» са збору Растоўскага абласнога музея краязнаўства. Праект прысвечаны культуры качавых народаў Еўразіі — скіфаў і сарматаў, якія жылі ў раннім жалезным веку на вялізнай тэрыторыі ад Кітая да Паўночнага Прычарнамор’я.
Якім быў лёс адоранага творцы Паўла Германа
Па трое пісьменнікаў падарылі беларускай літаратуры уздзенскія вёскі Нізок (Паўлюк Трус, Кандрат Крапіва і Лідзія Арабей) і Чурылава (Алесь Якімовіч, Васіль Шырко і Таццяна Цехнябедзіна), двух — Забалацце (Алесь Махнач і Павел Герман). Прозвішча апошняга найменш вядомае.
У Беларусі фарміруюць заяўкі на галоўны нацыянальны тэатральны конкурс
Айчынным тэатрам дадзены час да 18 жніўня, каб вызначыць спектаклі, якія могуць прэтэндаваць на найвышэйшую прафесійную ўзнагароду краіны — Нацыянальную тэатральную прэмію, — і падаць сваю заяўку ў Міністэрства культуры. Ад аднаго тэатральнага калектыву можа быць дзве заяўкі са спектаклямі-прэтэндэнтамі ў адной намінацыі. І гэта пры тым, што ў тэатральным жыцці летам зацішша — так званы «мёртвы сезон», калі большасць калектываў адпачываюць. Але такая адказная справа не церпіць паўзы, бо трэба паспець да вызначанага тэрміну...
У НББ праходзіць выстаўка, прысвечаная блакадзе Ленінграда
У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект «Блакада. Карткі», прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка арганізавана па ініцыятыве Дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая. Куратар праекта — расійскі калекцыянер і грамадскі дзеяч Аляксей Семянцоў.
Леанід Крыванос: Прыняцце ў Саюз пісьменнікаў — гэта не столькі прызнанне таленту, колькі аванс на будучыню
Ці варта кожнаму майстру пяра называцца пісьменнікам? А можа, літаратарам? У чым розніца гэтых паняццяў? Скептыкі лічаць, што сапраўдны пісьменнік — вышыня недасягальная, узроўню Талстога, Пушкіна, Дастаеўскага, Коласа, Купалы, Багдановіча і іншых свяцілаў слова. А называць імя сучасніка ў іх шэрагу недарэчна? Ці так гэта на самай справе? Каму характэрна такая перасцярога? Ці не графаманам? У гэтым дапаможа разабрацца старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос.
Лета на палотнах беларускіх мастакоў
Запланаваная і арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам мастакоў выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы носіць назву «Спёка». Неадпаведнасць канцэпцыі і зместу праекта надвор’ю сёлетняга лета цалкам дарэчная: той, каму надакучылі дажджы, хаця б падчас знаёмства з творчасцю айчынных жывапісцаў і акварэлістаў прыгадае адчуванні аб сапраўднай спёцы; а каму да спадобы тое, што адбываецца за акном, і шкадаваць няма чаго — спякота ў такім варыянце яму па душы.
У Нацыянальны мастацкі музей на персанальную выстаўку запрашае Уладзімір Чарнышоў
Творчасць любога мастака праз выстаўку ці каталог можна прадставіць па-рознаму — вынік залежыць ад шматлікіх складнікаў. Напрыклад, аўтар можа быць зацікаўлены ў адборы найлепшых, на яго думку, твораў, што адлюстроўваюць той ці іншы перыяд працы, галерэйшчык зверне ўвагу на адпаведнасць работ канцэпцыі праекта, улічваючы магчымасці выставачнай прасторы, а стваральнік каталога будзе разлічваць на тое, каб паказаць створанае мастаком як мага шырэй. Пэўна, у разгубленасці былі і арганізатары выстаўкі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза кінематаграфістаў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Уладзіміра Чарнышова, якая адкрылася на мінулым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі...