
У Доме Коласа прайшла прэзентацыя кнігі «Беларуская мова ад А да Я»
Выданне, над якім працавалі вучоныя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук, было прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй знаходзіцца з візітам у Беларусі
Сёння ў Беларусь з візітам прыбыў фельдмаршал і вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфа Белкасім Хафтар, перадае БелТА.

Кітайскі прафесар распрацаваў унікальную тэхналогію развядзення крэветак
Прафесар гідратэхнічнага факультэта ўніверсітэта Цінхуа Дуань Юньлін паспяхова распрацаваў тэхналогію развядзення крэветак на сушы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці
Прэзідэнт падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», якім комплексна ўдасканальваецца крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.

Ігар Сергяенка правёў рабочую сустрэчу з Паслом Казахстана Цімурам Жаксылыкавым
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым. На сустрэчы абмеркавалі пытанні далейшага развіцця беларуска-казахстанскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва і іншыя важныя тэмы.

ВУП Беларусі ў студзені вырас на 3,7 працэнта
ВУП Беларусі ў студзені 2025 года вырас на 3,7 працэнта. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аляксандр Лукашэнка: «Любое прадпрыемства павінна працаваць на Беларусь, на дзяржаву»
«Усе дзяржаўныя. Недзяржаўных людзей тут няма», — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў. У Палац Незалежнасці былі запрошаны больш за два дзясяткі кіраўнікоў кампаній і прадпрыемстваў, якія працуюць у Беларусі. У адкрытай і прынцыповай размове таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва ўрада, Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, Адміністрацыі Прэзідэнта і іншыя адказныя службовыя асобы.

Як сістэма ЖКГ будзе сёлета працаваць над паляпшэннем якасці жыцця грамадзян?
У пяцігодку якасці каму, як не Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаваць над паляпшэннем якасці жыцця грамадзян. У цэнтры ўвагі — капрамонт, развіццё інфраструктуры, мадэрнізацыя сістэм ацяплення, водазабеспячэння і не толькі. Пра планы на 2025-ы, які аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, расказаў на пасяджэнні выніковай калегіі міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Выстаўку «Адукацыя і кар’ера» за тры дні наведалі больш за 15 тысяч чалавек
Арганізатары форуму меркавалі, што ў гэтым годзе яго межы пашырацца, таму было прынята рашэнне перайсці з больш сціплых памяшканняў на сур’ёзную выставачную пляцоўку. Але і «Рамонак» з цяжкасцю змяшчаў усіх ахвотных наведаць мерапрыемства: колькасць гасцей дадала траціну да чаканых 12 тысяч. Мэтавай аўдыторыяй выступіла моладзь.

Сусветны жаночы хакейны матч прайшоў у Мінску
Беларускія дзяўчаты могуць усё. Яны здольныя нават на тое, што раней лічылася прэрагатывай сапраўдных мужчын. Маецца на ўвазе хакей. Жаночы хакей у нашай краіне набірае абароты з неверагоднай хуткасцю. І гэта вельмі красамоўна пацвердзіў Сусветны жаночы хакейны матч, які прайшоў у «Мінск-арэне».