Навiны
Судовыя эксперты здзейснілі патрыятычную экспедыцыю ў Слаўгарадскі раён
Для магілёўскіх судэкспертаў гэта ўжо чацвёрты падобны паход па месцах баявой славы. Пешшу яны пераадолелі маршрут працягласцю 25 кіламетраў. Экспедыцыя была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Юань патаннеў, расійскі рубель і долар падаражэлі на таргах 30 ліпеня
Першы малады кіроўца-двухтысячнік вызначыўся ў Гродзенскім раёне
На пазіцыі лідара сярод маладых вадзіцеляў выйшаў Кірыл Саўчанка з СВК імя Дзеньшчыкова. На МАЗ-650128 ён першым у краіне перавёз 2 тысячы тон збожжа.
Сенатар: Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Алена Стальбоўская адзначае той факт, што Беларусь актыўна пашырае гарызонты міжнароднага супрацоўніцтва, дэманструючы гнуткасць і адаптыўнасць ва ўмовах зменлівай глабальнай палітычнай і эканамічнай кан’юнктуры.
«Славянскі базар» змяніў маё жыццё»
За ветлівай і па-дзіцячы шчырай усмешкай Амаліі Сухан хаваецца не па гадах мэтанакіраваны і працавіты чалавек. У свае 13 гадоў юная артыстка ўжо паспела заявіць пра сябе на шэрагу міжнародных конкурсаў, у прыватнасці, атрымала Гран-пры на XXІІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2025». А што стаіць за гэтай перамогай? Як рыхтавалася да конкурсу выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш»? Якія сакрэты дапамаглі ёй заваяваць сэрцы гледачоў і журы? Мы сустрэліся з Амаліяй, каб даведацца пра складнікі яе поспеху.
Чаму памерла паўтарамесячная дзяўчынка ў Асіповічах: СК раскрыў падрабязнасці справы аб гібелі немаўляці
У красавіку 2025 года ў Асіповічах адбылася трагедыя: у маладых бацькоў памерла іх паўтарамесячная дачка. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.
Новыя цэны на праезд у цягніках гарадскіх маршрутаў увялі ў Беларусі
Новыя тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання гарадскіх ліній устаноўлены ў Беларусі. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання апублікавана на Нацыянальным інтэрнет-партале, паведамляе АНТ.
У Беларусі намалочана 1,75 млн. тон збожжа
У Беларусі намалочана 1,75 млн. т збожжа. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінсельгасхарча.
У Талачынскім раёне адбылося ДТЗ — адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі
30 ліпеня каля 05:10 на 505-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі каля вёскі Старая Будоўка 42-гадовы вадзіцель аўтамабіля Chery Tiggo учыніў наезд на прыпаркаваны на абочыне Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына. Аб гэтым піша ДАІ Віцебшчыны.