Навiны
Зрабіць уклад у будучае Беларусі
Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц сустрэўся са студэнтамі і калектывам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. Перад размовай Леанід Канстанцінавіч прайшоўся па ўніверсітэце і азнаёміўся з умовамі абучэння студэнтаў.
Наша адзінства — гэта не толькі пра мінулае, гэта пра сучаснасць і будучыню
Мы стварылі моцную незалежную Беларусь дзякуючы таму, што аб’ядноўвае нас усіх: адзінства, сіла і агульны лёс, сказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, адкрываючы гала-канцэрт «Марафона адзінства» ў Гродне, перадае БелТА.
Шчырая размова ў адказны перыяд
Старшыня Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з дэпутатамі Браслаўскага райсавета. Галоўнай тэмай размовы стала будучая электаральная кампанія. Ігар Сергяенка засяродзіў увагу на тым, што тэма інфармацыйнай бяспекі сёння з’яўляецца адной з самых важных.
Светлае свята аб’ядноўвае
Разам з кіраўніком ведамства пасля набажэнства ў ледзяную купель акунуліся намеснікі міністра, кіраўнікі і супрацоўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарата і цэнтральнага падпарадкавання, дэпартаментаў, абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, курсанты, ліцэісты. У Цэнтр падрыхтоўкі кадраў МУС многія прыехалі са сваімі сем’ямі.
Прыгажосць ствараем для сябе
Падпісаны кіраўніком дзяржавы Указ № 1 аб абвяшчэнні 2025-га Годам добраўпарадкавання датычыцца не толькі адказных асоб і чыноўнікаў. Ён датычыцца кожнага жыхара краіны, бо добраўпарадкаванне ўсёй Радзімы пачынаецца з парадку ва ўласным доме, на ўласным падворку, на вуліцы, дзе жывеш. Шмат таксама залежыць і ад работы, арганізаванай на месцах, і тут ролю мясцовага самакіравання цяжка пераацаніць. Мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў мясцовай заканадаўчай улады, што ў Год добраўпарадкавання стане адметнасцю іх дзейнасці.
Галасаванне: зручна і без эксцэсаў
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 15 студзеня Беларускі Дом друку пачаў іх адгрузку ў рэгіёны. Усяго надрукавана крыху больш за 7 млн бюлетэняў. Па распрацаваным графіку яны адпраўляюцца ва ўсе куткі краіны. Пабываўшы на працэсе адгрузкі гэтай важнай прадукцыі, мы падрыхтавалі інфармацыю пра выбары, якая будзе цікавая ўсім.
Рэвізія заканадаўства праведзена ў Беларусі па даручэнні Прэзідэнта
У ліпені 2024 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта арганізаваць правядзенне маштабнай рэвізіі заканадаўства. Прэзідэнт заўважыў, што цяпер у Беларусі дзейнічаюць 175 тысяч актаў. Некаторыя з іх цяжка чытаемыя і ўспрымальныя, перагружаны. Такое становішча спраў кіраўнік дзяржавы назваў катастрофай і паставіў задачу прыбраць усё лішняе. «Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне», — ацаніў Аляксандр Лукашэнка маштабы задач.
У «Звяздзе» надрукаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
У газеце «Звязда» за 14 студзеня апублікаваны перадвыбарныя праграмы ўсіх пяці кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на беларускай мове.
Ірына Казакова: Да сваёй зямлі нашы продкі ставіліся як да маці
У дзяцінстве яе захапіла стыхія народнай культуры, вывучэнню якой яна прысвяціла жыццё, стварыўшы ўласны напрамак у фалькларыстыцы.
Ганна Лукашэнка расказала, чым здзівіць «Марафон адзінства» ў Мінску
У Мінску на наступным тыдні пройдзе фінальны этап рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». Жыхароў і гасцей сталіцы чакае больш як 70 яркіх падзей, уключаючы канцэрты, майстар-класы і ўнікальныя праекты, якія будуць праходзіць штодзень з панядзелка па нядзелю. Аб гэтым БелТА расказала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенню «Марафона адзінства» Ганна Лукашэнка.